Не спортам адзіным
Настаўніцкія думкі ў канун Дня ведаў

На парозе верасень. Час азірнуцца на летні адпачынак, узгадаць цеплыню сонечных промняў, жаданых сустрэч, яркіх падарожжаў.

Вучнёўская моладзь краiны жыве ў прадчуванні сустрэчы з аднакласнікамі… Каб абмеркаваць, спадзяёмся, праведзеныя з карысцю канікулы, падзяліцца дасягненнямі і планамі на будучыню.

А вось вучні спартыўных класаў (хакей з шайбай, мастацкая гімнастыка, баскетбол, фехтаванне, веласпорт, гэбля на байдарках і інш.) сталічнай школы № 21 імя Гастэлы летам прытрымліваліся насычанага графіка трэніровак, збораў, удзельнічалі ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Некаторыя ўзбагаціліся новымі знаёмствамі ў спартыўных летніках.

Мы часта задумваемся з калегамі, наколькі запоўнена жыццё юных прафесійных спартсменаў. Да вучэбных заняткаў і пасля – трэніроўкі, у выхадныя дні – гульні. А яшчэ трэба на добрым узроўні валодаць школьнымі прадметамі. Вялікая адказанасць ляжыць на вучнях і за самападрыхтоўку, бо многія тэмы даводзіцца разбіраць не з настаўнікам і таварышамі на ўроку, а за мяжой у перапынках між гульнямі.

Спецыфіка працы з такімі вучнямі своеасаблівая. З аднаго боку, класнаму кіраўніку цяжка запланаваць маштабнае мерапрыемства ў класе, бо ў вучняў могуць быць дадатковыя трэніроўкі ці спаборніцтвы.

Настаўнікам-прадметнікам тым часам даводзіцца распрацоўваць планы-канспектаў з улікам інтарэсаў вучняў, насычаць урокі зваротам да спартыўных дасягненняў знакамітых беларусаў…

З другога боку, педагагічны і вучнёўскі калектывы ўважліва сочаць за дасягненнямі спартсменаў, актыўна падтрымліваюць будучых чэмпіёнаў і неўзабаве становяцца самымі актыўнымі гледачамі на матчах. 

Спартсмены выдатна праяўяюць сябе і ў выхаваўчых мерапрыемствах. Сярод iх: наведванне і дапамога ветэранаў, патрыятычныя акцыі, працоўныя клопаты на прышкольным участку, падрыхтоўка творчых нумароў да канцэртаў.

Іх лёгка арганізаваць, зразумела, пры ўмове вольнага часу… Таму шта праца ў камандзе, сумесная дзейнасць уласцівыя спартсменам у вышэйшай ступені.

Многія з нашых дзяцей з’яўляюцца кандыдатамі ў майстры спорту, некаторыя – майстрамі.

Яны актыўна рэкламуюць абраны від: удзельнічаюць у школьных Днях здароўя, патрыятычна-выхаваўчых мерапрыемствах “Белай Русi”, спартыўных прэзентацыях, акцыях-матывацыях да здаровага ладу жыцця, праводзяць з малодшымі школьнікамі прафарыентацыйную работу.

Так, зусім нядаўна, у Міжнародны Алімпійскі дзень гімнасткі Тоня Катуліна і Юля Драпун паказвалі майстэрства на інтэрактыўнай пляцоўцы і заклікалі гледачоў да актыўнага знаёмства са сваім, вельмі прыгожым відам спорту.

Сярод выпускнікоў нашай школы такія зоркі айчыннага спорту, як Вікторыя Гаспер, Вольга Вашкевіч, Аляксандра Прывалава, Надзея Болдырава, Мікіта Талапіла, Арцём Ягораў, Данііл Лешчанка і інш.

Спадзяемся, што нашы вучні будуць яшчэ ззяць на Алімпійскім небасхіле беларускім каларытам… Але ў той жа час нялёгкая дарога да сусветнага чэмпіёнства не пазбавіць іх дабрыні і чуласці, праўдзівасці і любові да бацькоўскай зямлі. Аб гэтым таксама марым мы, іх настаўнікі.





Галіна Стральчук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сталичнай СШ № 21 імя М.Ф. Гастэлы


Комментарии
Комментировать
Ярослав
15.09.2019 14:00:57
Познавательно
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by