Чатыры вучні ўстаноў адукацыі раёна названы пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі” – 2020”. Нашы падпрабязнасцi.
Эсэ “Усё пачынаецца з любові”, прысвечанае легендзе пра Яна і Цэцэлію, належыць пяру дзевяцікласніцы Лунненскай сярэдняй школы Валерыі Пабежка. Яна ўдастоена дыплома першай ступені.
На другім месцы – самая юная ўдзельніца конкурсу, шасцікласніца Гудзевіцкай сярэдняй школы Марыя Шчарбіна, якая творча перапрацавала легенду пра слязу Гудзі.
Дыпломы трэцяй ступені атрымалі сёлетнія выпускнікі Азёркаўскай сярэдняй школы Кірыл Пчэльнік і Рагозніцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Крысціна Раманенка. Іх эсэ былі прысвечаны “воднай” тэме – азёрам і рэкам, што далі пачатак і назву іх родным мясцінам.
Дададзім, што ў Кірыла гэта ўжо не першы вопыт удзелу ў конкурсе. Летась ён таксама быў сярод пераможцаў раённага этапу творчага выпрабавання.
Акрамя дыпломаў, што папоўняць скарбонку дасягненняў паспяховых вучняў і актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця, дзяўчатам і хлопцам былі ўручаны сертыфікаты на 50 рублёў — кожнаму.
Н. Шэўчык, газета “Зара над Неманам”