«Залатое пяро «Белой Руси»
Да творчасці – з «Белай Руссю»

Хто пазнаў асалоду творчасці, для таго ўжо ўсе іншыя асалоды не існуюць. У справядлівасці гэтай чэхаўскай думкі змаглі пераканацца ўдзельнікі традыцыйнага для творчай моладзі конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі», які праходзіў на Кобрыншчыне з 4 лютага па 1 красавіка. Пісаць аб сваёй радзіме, яскравых і трагічных старонках гісторыі, аб дзяржаве і мачымасцях для яе грамадзян аўтары павінны былі ў жанры эсэ, якое патрабавала перадаць свае індывідуальныя перажыванні і погляды на тое ці іншае пытанне.

Камісія на чале з старшыней раённай арганізацыі грамадскага абъяднання «Белая Русь» Раманам Мельнікам прааналізавала больш за 20 конкурсных работ і выявіла пераможцаў. 11 красавіка ў рэдакцыі газеты «Кобрынскі веснік», якая разам з аддзелам па адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама ініцыявала раённы этап конкурсу, адбылося ўшанаванне лепшых аўтараў.

У намінацыі «Мая непаўторная малая радзіма» пераможцамі сталі Аксана Кузіч (ДУА «Павіццеўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа»), Варвара Клебановіч (ДУА «Лукская сярэдняя школа Кобрынскага раёна»), Лізавета Крыўчэня (ДУА «Астромічская сярэдняя школа Кобрынскага раёна), якія цікава і красамоўна рассказалі аб дарагіх сэрцу мясцінах.

У намінацыі «Вялікая Перамога ў нашых сэрцах» перамогу атрымалі Ксенія Зарэцкая (СШ №8 г.Кобрына), Ганна Камісарава (ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Кобрына») і Цімафей Вайцюк (ДУА «Лукская сярэдняя школа Кобрынскага раёна»).

За разважанне аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як асноўным законе краіны, аб сучасным фармаце дзяржаўнага ладу у намінацыі «Наш галоўны дакумент» першае месца прысуджана навучэнцы 11 класа ДУА «Гімназія г.Кобрына» Ганне Прылуцкай за эсэ «Блага народа - вышэйшы закон», дзе юны карэспандэнт у фармаце інтэрв’ю з прадстаўнікамі розных галін расказвае пра стаўленне розных людзей да такіх паняццяў, як дзяржаўны суверэнітэт, прэзідэнцкая рэспубліка, ўлада, грамадскія ініцыятывы.   

Гран-Пры конкурсу было прысуджана супрацоўніку ТАА «Пра бізнес медыя» Вользе Дземідзюк за эсэ «Добры дзень, лес. Добры дзень, дом. Добры дзень, я».

Пераможцы былі адзначаны граматамі РА РГА «Белая Русь», памятнымі падарункамі спонсараў конкурсу газеты «Кобрынскі веснік», кампаніі «Камп’ютар-сэрвіс» і сертыфікатамі на наведванне Лядовай арэны і ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава. Далей уладальнікі прызавых месцаў сваімі творамі будуць абараняць гонар Кобрыншчыны на абласным этапе конкурса, вынікі якога падвядуць у маі.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by