Кобрынская раённая “Белая Русь” у снежнi прымала ўдзел у жыцці сваіх падшэфных – маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзроста Кобрынскага ТЦСАН.
На святочны вечар у аддзяленне зазірнуў старшыня Кобрынскай “Белай Русi”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета Раман Мельнік.
«Наша раённая арганізацыя заўсёды шукае магчымасці, каб дапамагчы гэтым маладым людзям і супрацоўнікам гэтай установы, якія кожны дзень робяць сваю высакародную справу, — адзначыў Раман Васільевіч у кароткай прамове. – Новы год – гэта свята, калі павінны спаўняцца жаданні. Асабліва, калі гаворка ідзе пра дапамогу тым, каму яна патрэбна асабова”.
Ну і якое ж свята без падарункаў? Ва ўрачыстай атмасферы Раман Мельнік уручыў падапечным аддзялення вафельніцу, якая, без сумненняў, унясе свой уклад у фарміраванне новых бытавых навыкаў маладых інвалідаў. Верагодна, яна зробіць іх святочны стол больш разнастайным.
Выдатным эпілогам стала святочная праграма ў выкананні наведвальнікаў аддзялення.