«Вуліцы роднай душэўны настрой»
Нататкi з вескi Самуэлева

Предлагаем вам лирическую зарисовку о своей малой родине. Ее вдохновенно и поэтично выполнила «на роднай, сакавiтай мове» активистка «Белой Руси», педагогог-организатор из Крупицкой средней школы Татьяна Лагун.


                                           

У кожнага з нас, у сэрцы, ёсць патаемны куточак, дзе захоўваецца, як у скарбніцы, усё самае дарагое для кожнага з нас.

Пра родную вёску і вуліцу, на якой жывеш сам і ўся твая сям’я, можна казаць шмат і прыгожа — бо гэта цэлае жыццё. Вёска пачынаецца з дарогі, якая вядзе нас з вамі да роднага парога.

Тут вас сустрэне клёнаў шэпат,

якія помняць Радзівілаў час…

Вёска Самуэлева сваімі каранямі бярэ пачатак яшчэ ў ХVI–ым стагоддзі. Як спавядае гісторыя – гэта былая вотчына некалькіх землеўладальнікаў. Кожны наш вясковец з павагай і гонарам адносіцца да роднай вёскі, да яе гістарычнага мінулага.

Нават воблакі над вёскай

прыгожай кветкай зацвілі…

А неба здаецца над роднаю вёскай самым блакітным, самым глыбокім… Устанеш ранкам,выйдзеш да гасцінца і такая прыгажосць навокал!

Не гаварыць, а спяваць хочацца ад такога хараства. Тым болей, што назва маёй роднай вуліцы – Сонечная!

Рака Пціч тонкай стужкай бяжыць,

Удалеч нясе свае блакітныя воды…

Кожная вулачка маёй вёсачкі прыгожая па–свойму, кожная — са сваёй ізюмінкай. Вось пойдзешь па адной, выйдзеш да ракі Пціч.

Прабяжыш па другой, выйдзеш на шырокі, заліты сонцам луг…

Ведаеце што, гэтая прыгажосць — яна нiбы бясконцая!

Наогул, кожная пара года тут – гэта нейкі цуд!

Здаецца, што толькі тут і цяпер заблукалі у адным месцы:ПРЫГАЖОСЦЬ, ХАРАСТВО і НЕПАЎТОРНАСЦЬ!

Бярозак стан дзявочы, гнуткі,

Каля дарогі сустракае нас…  

Уздоўж усёй вуліцы растуць бярозкі, векавя клёны, якія надаюць асаблівы каларыт і напоўненасць гытым мясцінам. Толькі думкі аб тым, што некалі, амаль стагоддзе таму назад, па гэтай вуліцы ездзілі прадстаўнікі знакамітага роду Радзівілаў, надае гонару.

Вуліца мая, шлях дадому!

Бывала ідзеш няспешна, слухаеш спеў птушак высока на голлі, перазвон і клёкат буслоў, які разыходзіцца над ўсёй вёскай, над кожнай хатай і разумееш: вось яно, ЖЫЦЦЁ!

І веткі бэзу каля хаты

Здаецца, лепшыя, чым дзе… 

Жыць побач з прыгожым — вялікае шчасце! Гэта якраз тое, што мы з вамі называем ГАРМОНІЯ. Калі люді дапаўняюць прыроду, а прырода спрыяе жыццю чалавека.

На развітанне жадаю ўсім: кахайце, ганарыцеся і шануйце родны дом, родную вуліцу, родную вёску, горад і сваю краіну!


Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by