Чаму мы, людзі, такія жорсткія? Драма у Гатава
Лебядзіная страта

Уздоўж лесу цягнулася доўгая, як стужка, цемна-сіняя хмара. Мне здавалася, што яна недзе за лесам зараз скончыцца і, абвіўшы поле, упадзе ў наша славутае возера. Так, возерам яго назваць цяжка. Гэта хутчэй сажалка. Але… убачыўшы разнастайнасць жывёльнага свету на гэтай сажалцы, проста язык не паварочваецца так абазваць гэтае цуда.

На полі тарчала пожня пасля скошанай травы. Пахла прэлым сенам і сырасцю. Я ішоў і з прагнасцю хватаў на поўныя грудзі чыстае паветра, якога так не хапае у самім паселку. Над галавой крычалі паморнікі і чайкі. Так- так, паморнікі. Можа мне хтосьці не паверыць, але менавіта ў Гатава яны прылятаюць выводзіцца на скураны завод. Крычаць нібы рагочуць .

Я крочыў па сцежцы, нікуды не зварочваючы. З травы-мяцёлкі, якая звісала над сцежкай, нібы крыштальныя пацеркі, звісалі кроплі расы, якія засталіся пасля дажджу.

Ішоў я мэтанакіравана да возера. Даўно не бачыў я, мабыць, самую галоўную славутаць свайго паселка – лебедзей.

Яны прылятаюць сюды кожны год і выводзяць свой вывадак.

Здалёк віднелася белая вялікая постаць. Гэта самец. Ён большы, чым самка. Разам з ім плавалі іх дзеткі – пяцёра лебедзянят. Мяне не было ўсяго тыдзень, але яны так падраслі, што я б не змог іх адрозніць ад дарослых, каб не іх шэрае апярэнне.

Чамусьці плавалі мае сябры далёка ад берага. Я падышоў да самой вады, дастаў з пакета пярловую кашу, якую мама зварыла спецыяльна для птушак. I высыпаў яе у пластмасавую банку, якая служыла кармушкай для птушак. Але чамусьці лебедзі не падплывалі…

Такога ніколі не было. Яны заўсёды , як толькі бачылі мяне, плылі да берага. І чаму няма самкі з яшчэ адным птушанём? Тут я вырашыў прайсціся ўздоўж берага.

Да ежы, якую я прынёс, сталі падлятаць качкі і чайкі, а лебедзі так і не падплывалі. Ідучы, я назіраў за птушыным вывадкам.

Раптам за лазняком я ўбачыў нешта белае. Мабыць, гэта маці-лебедзь. Я паскорыў крок і, падыходзячы да лазняку, упэўніўся, што гэта яна… Лебедзь стаяла нерухома на беразе і не звяртала ўвагі на мяне. Побач з ёй ляжаў малы шэры лебедзь. Ляжаў на баку, но зусiм не так, як птушкі сядзяць на вадзе ці на сушы.


Я кінуўся наперад. I вось якую жудасную карцiну ўбачыў. На беразе ляжаў сынок, а можа, дачушка гэтай няшчаснай маці. На галаве і каля дзюбкі запяклася кроў, вочкі былі прыкрытымі. Я схапіў на рукі беднага птаха. Ён быў яшчэ цёплы, і мне здавалася, што чуе мяне: « Міленькі, ну ўставай! Родненькі! Што з табой?!”

Маці-лебедзь стаяла побач і глядзела на мяне. Глядзела з сумам і надзеяй. Вочы яе былі поўныя смутку і жалю. Яна шукала дапамогі, як быццам прасіла, каб я выратаваў яе дзіця. Што я мог?

Я трымаў гэтае няшчаснае птушаня на руках і нічога не мог зрабіць. На дзюбцы застылі кропелькі вады. Малады лебедзь зрабіў глыбокі ўздых… І усё. Ен быў апошні.

У той момант ўсе перакруцілася ў маёй галаве. Як жа так! Хто гэта мог зрабіць? Яны ж верылі людзям! Верылі і ад гэтага пацярпелі!

Я спусціўся на калені і палажыў свайго сябра на бераг. Яго маці не адыходзіла, стаяла і глядзела. Мабыць, клікала: “Уставай, дзіцятка! Пара прыйшла збірацца ў вырай”.

Лебедзь ляжаў нерухома. Каля чароту ляжала вялікая акрываўленая палка. Я не мог паверыць сваім вачам! Божа ж мой! Як так? Чаму людзі такія жорсткія? За што? Яны ж паверылі нам, людзям. А мы вось што зрабілі.

Менавіта мы, усе мы. І я, я таксама вінаваты!

Чаму я не прыйшоў раней, а сядзеў і сваім планшэце і нават не задумваўся, што ў той момант нехта забіваў майго сябра!

Слёзы засланялі мне абзор дарогі. Я бег, не азіраючыся, дадому.

За спіной я пачуў крык. Лебядзіны крык, які дагэтуль ніколі не чуў. Я спыніўся і азірнуўся.

Над маім сябрам кружыла лебядзіная сям’я. Яны развітваліся са сваім любімым блізкім. Маці-лебедзь доўга не ўзлятала, напэўна, чакала, што яе дзіця ўсхопіцца і ўздымецца ўверх…

Але потым ўзмахнула крыламі, закрычала і, пакружыўшы, з ўсёй сям’ей паляцела прэч. Яе крык быў страшны і пранізлівы. Крык, вырваны з грудзей няшчаснай маці. Той, якая больш ніколі не ўбачыць сваё дзіця.

А я стаяў і глядзеў на сваіх сяброў, якія шпарка адляталі на поўдзень, пакуль апошні лебедзь не схаваўся за лесам…

Аб аўтары

Артур Шарук, вучань 7 “А” класа Гатаўскай сярэдняй школы Мінскага раёна.

Жыве ў а.г. Гатава. Яго эсэ было накiравана на конкурс "Залатое пяро "Белай Русі" у намінацыю “Мая непаўторная малая Радзіма”. Але яно палучылася пра нешта iншае. Ну i што? Гэта — прыклад сапраўднай творчай удачы. Паспрабуйце самi так усе адчуць i запiсаць — сэрцам…   

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by