У рады грамдскага аб’днання “Белая Русь” Ларыса Лашкевіч увайшла не так даўно – ў 2016 годзе.
Яна называе шэраг яскравых падзей, што адбыліся за гэты час з ёй. Няма сэнсу пералічваць іх усе. Важка тое, што
Ларыса Уладзіміраўна ўдзельнічала ў гэтых масштабных мерапрыемствах не адна, а з народным ансамблем “Шчодрыца”, які і ўзначальвае з 2014 года.
“Я лічу, што адной з найважнейшых задача б’яднання, якое мае такую прыгожую назву – “Белая Русь”, з’яўляецца спрыянне захаванню і развіццю менавіта беларускай культуры, - адзначыла лагайчанка. – Таму што наша Разіма – гэта ў першаю чаргу мова, культура і ўсё, што з імі звязана. Я ганаруся тым, што чвэрць стагоддзя назад стала ўдзельніцай калектыву, песні якога адлюстоўваюць талент і духоўнае багацце беларускага народа. У мяне ўзнікла ідэя перадаць зацікаўленасць народнай творчасцю маленькім землякам”.
Так ў 2016 годзе з’явіліся “Шчадраняты”, сярод якіх ёсць і дзеці ўдзельніц “Шчодрыцы”.
Таксама Ларыса Лашкевіч працуе загадчыкам аддзела аматарскай творчасці ў Лагойскім РЦК і разам з калегамі арганізуе практычна ўсе гарадскія святы. А яшчэ яна з’яўляецца актыўным удзельнікам інтэлектуальнага руху.
“У Лагойску некалькі гадоў таму быў створаны школьны клуб “Ad asta”, - расказала Ларыса Уладзіміраўна. – А ў мінулым годзе яго кіраўнік Вадзім Кузміч вырашыў арганізаваць дарослы чэмпіянат па гульні “Што? Дзе? Калі?”
Яго ініцыятыву падтрымалі сябры грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, у тым ліку старшыня раённай арганізацыі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Сяліцкая.
І вось ужо год чэмпіянат праходзіць на базе Лагойскага РЦК. Няблага было б, каб у ім удзельнічалі каманды з арганізацый і прадпрыемстваў, бо гэта цудоўны спосаб правядзення адпачынку.
Сама Ларыса Уладзіміраўна ўваходзіць у дарослую каманду “Бацькоўскі сход”, якая стала пераможцай чэмпіянатаў у мінулым годе. А першы раз згуляць у “Што? Дзе? Калі?” яна вырашыла па прыкладу свайго сына, дзесяцікласніка Паўла, які ўваходзіць у лагойскую каманду “Вялікі прайгравальнік”.
Дарэчы, у яе сям’і ёсць і іншыя сумесныя захапленні: сын з татам Рыгорам займаюцца лыжным спортам, а мама з дачушкамі, студэнткай Ксеніяй і гімназісткай Сафіяй, спяваюць на сцэне.
“Прапаганда сямейных каштоўнасцей таксама адзін з прыярытэтных накірункаў прадстаўнікоў “Белай Русі”, - упэўнена шматдзетная мама. – Моцная сям’я – гэта аснова нашай дзяржавы. Лічу таксама, што менавіта тут выхоўваюцца маральна-духоўныя прынцыпы”.
P.S. У мінулым годзе Ларыса Лашкевіч атрымала падзяку раённай “Белая Русь”. Верыцца, што гэта не апошняя яе ўзнагарода на дадзеным накірунку.
Алена Масцерава, “РК”