Квітней мой любы край, жыві мая радзіма
Звязаныя з Вязынню, ці яшчэ адно свята вёскі

Фото носит иллюстративный характер. Источник: afisha.yuga.ru

У мінулую суботу у маляўнічым вязынскім парку на пляцоўцы перад Домам культуры было шматлюдна і страката ад яркіх убранняў самадзейных артыстаў, спевакоў і музыкаў. Вязынцы ладзілі свята вёскі.

“Вязынь – гэта годны аграгарадок нашага раёна, славутым і квітнеючым робяць яго людзі, якія тут жывуць,”— адзначыў у сваім выступленні старшыня Вязынскага сельвыканкаму Ігар Судніковіч, сябра Вілейскай раённай “Белай Русі”. Старшыня павіншаваў са святам жыхароў і гасцей аграгарадка, падзякаваў за дапамогу у арганізацыі свята і ўзнагародзіў самых актыўных і крэатыўных. Былі выбраны намінацыі “Лепшы садавод-агароднік”, “Майстар на ўсе рукі”, “Дапамога аднавяскоўцам – годная справа“, “Лепшая гаспадарка”, “Захавальнік сямейных традыцый”, “Лепшае падвор’е”.

У сваю чаргу Ігар Міхайлавіч атрымаў падарунак ад старшыні раённай “Белай Русі” Сяргея Паўлоўскага за неабыякавасць да праблем жыхароў Вязыні і дапамогу ў іх вырашэнні.

На свяце было многа гасцей і тых, хто звязаны з Вязынню радаводам. Першы намеснік старшыні Вілейскага райвыканкаму Анатоль Завацкі, дэпутат раённага савета дэпутатаў Рыгор Кулеш, уладальнік аграсядзібы Іосіф Мончык. У іх выступленнях гучалі гонар за свой край, працавітых людзей, якія ў год малой радзімы робяць яе прыгажэйшай і камфортнай для жыцця.

Свята цягнулася да самых прыцемкаў, разносячы па наваколлі пахі вячэры, што гатавалася тут жа. А як зашарэла, упала раса на травы, водбліскі фаер-шоу весела зайгралі на векавых елках і раскідзістых ліпах.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by