100-годдзю БССР прысвячаецца
Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

БССР — гэта адзіная форма, якая дала магчымасць беларусам у ХХ стагоддзі ўсвядоміць сябе нацыяй. А пасля на гэтай аснове сфармаваць ўжо сучасную нацыянальную дзяржаву — Рэспубліку Беларусь.

БССР заклала аснову сучаснай беларускай дзяржаўнасці: былі рэальна створаныя і дзяржаўныя інстытуты, і заканадаўства.

У рамках СССР савецкая Беларусь была паўнавартаснай дзяржавай са сваімі органамі ўлады, навуковымі інстытутамі, сістэмай вышэйшай адукацыі, якаснай аховы здароўя, развітай сферай культуры, спорту. Нарэшце, была абмалявана нацыянальная дзяржаўная тэрыторыя. БССР стала краінай - заснавальніцай ААН, настолькі далёка заходзіла яе міжнароднае прызнанне. Без БССР не было б Рэспублікі Беларусь, якая сёння з'яўляецца незалежнай суверэннай дзяржавай.

Маладзечанская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, з нагоды 100-годдзя БССР, правяла і праводзіць рад мерапрыемстваў. Актыў арганізацыі па вытворчаму прынцыпу ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму правёў чарговае мерапрыемства ў СШ №14 г. Маладзечна”. Аўтарам і сцэнарыстам яго стала старшыня гэтай арганізацыі Зоя Кокаш, а вядучым — настаўнік гісторыі Валер’ян Гайдуль.


З удзелам маладых настаўнікаў і вучняў 11-га ваенна-патрыятычнага класса і 11-га філалагічнага была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Мэта, якую ставілі перад гульнёўцамі арганізатары: знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай роднай краіны і яе сучаснымі дасягненнямі, фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхоўванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. Гульня уключала пытанні па наступным намінацыям: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Зямля Беларусі – краіна герояў”, “Культурная спадчына”, “Каменны летапіс”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Песняры”, “У свеце народных традыцый”, “ Крок у будучае”.

Была падрыхтавана суправаджальная цікавая прэзентацыя. У перарыве дэманстраваўся відэаролік "Беларусь. Звыш за чаканне", які стаў лепшым на Міжнародным конкурсе турыстычных відэа ў Шанхае, ў намінацыі “Самае прыгожае відэа”.

У ходзе гульні ўсе удзельнікі прадэманстравалі добрыя веды па гісторыі нашай Айчыны, а яшчэ больш лепшыя — па сучаснасці.


Спаборніцтва атрымалася актыўным і пазнавальным. Лепшы гульнёўца – Агейчанка Насця. А пераможца гульні - каманда “Беларусачкі”, маладыя настаўнікі і вучаніцы 11 філалагічнага класа.

Уручаючы дыплом Маладзечанскай раёнай арганізацыі РГА “Белая Русь” капітану каманды пераможцаў, а яе членам— кубкі з лагатыпам аб’яднання, старшыня журы Зоя Кокаш падзякавала ўсіх удзельнікаў за гульню і выказала спадзяванне: сустрэча з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі абавязкова працягнецца далей. I на ўроках, і ў жыцці…

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by