“Да” і “пасля”
Засечка памяці — Чарнобыль

Жылі-былі… Так пачынаюцца казкі. Хацелася б, каб і падзеі 35-гадовай даўнасці былі толькі цынічнай выдумкай якога-небудзь жорсткага аўтара. Ды не…

Педагогі і вучні 21-й сталічнай школы у дзень чарговай гадавіны жудаснай катастрофы арганізавалі шэраг мерапрыемстваў: кіналекторый на англійскай мове “Незатихающая боль” (у межах прадметнага тыдня), круглы стол “Засечка памяці — Чарнобыль”, літаратурную кампазіцыю “Колокола памяти”, тэматычныя класныя гадзіны, перапынкі памяці з дэкламацыяй вершаў, ускладанне кветак да помніка ахвярам Чарнобыльскай трагедыі.


Вучні ўзгадваюць факты, абмяркоўваюць наступствы, суперажываюць. Тая рэальнасць стала асновай для твораў беларускіх пісьменнікаў, дзе расказваецца пра лёсы людзей, вымушаных з-за экалагічнай катастрофы пакінуць бацькоўскі дом. З уласнага вопыту бабуль і дзядуль, бацькоў вучні гавораць пра ільготы, якія прадастаўляла пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дзяржава: бясплатнае двухразовае харчаванне ў школе, пуцёўкі ў санаторыі ці дзіцячыя летнікі, першачарговае засяленне ў інтэрнат, кватэры для перасяленцаў і інш.

Ільготаў прыродзе ніхто не прадастаўляў. Яна засталася сам-насам са сваёю бядой. Гэта і зразумела: у першую чаргу клапаціліся пра людзей, пра іх здароўе і дабрабыт. Толькі перасяленцы не могуць дараваць сабе таго, што адракліся ад матчынай зямлі. “Вы мне даруйце, землякі, што я раней пакінуў хату, чым не вярнуліся шпакі ў шпакоўні, што я ладзіў з татам” – піша паэт А. Зэкаў, узрошчаны “зонай адсялення”. Гэтыя радкі гучаць падчас правядзення пасяжджэння Школы актыўнага грамадзяніна ў 5-7 класах, дзе разглядаецца блок “Я і прырода”, канкрэтней – культура прыродакарыстання, негатыўны ўплыў і разбуральная сіла чалавецтва ў адносінах да прыроды. Каму давялося прачытаць твор “Львы” І. Пташнікава, той разумее, як цяжка было жывёлам, што засталіся паміраць на ганку роднай хаты. А ў “Чорнай былі” С. Законнікава “не звярынай слязой, а святой, чалавечай плакаў той, кім палохаюць людзі дзяцей” (воўк)…


Аварыя на ЧАЭС прывяла да вялікіх людскіх страт: пакутлівай смерцю паміралі працаўнікі і ліквідатары катастрофы, многія атруціліся ядавітымі рэчывамі, дзяўчаты, якім на момант аварыі было 12-18 гадоў, так ніколі і не спазналі радасці мацярынства. Здароўе нашага народа, цэлай нацыі падарвана радыяцыяй. Вялізныя чэргі ў медыцынскіх цэнтрах на абследаванне шчытападобнай залозы і сёння нагадваюць пра наступствы трагедыі. Першакласнікі нашай школы разам з класнымі кіраўнікамі Т.І. Лагуноўскай і С.В. Далганюк, членамі РГА “Белая Русь”, усклалі кветкі да каменю-мемарыялу “Ахвярам Чарнобыля”, размешчаным на тэрыторыі парка Дружбы народаў.

Чарнобыль падзяліў нашу гісторыю на “да” і “пасля”. Няма ніводнай сям’і, якую б фізічна ці душэўна не закрануў пякельны боль ХХ стагоддзя. Сёння мы мала задумваемся над тым, што наша жыццё працякае на забруджанай зямлі, што радыяцыя дае пра сябе знаць праз захворванні. Галоўнае, каб трагедыя не паўтарылася. Няхай для нашых дзяцей Чарнобыль будзе той самотнай казкай, якую больш ніколі не давядзецца перачытаць.





 

Галіна Гузоўская,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Сярэдняя школа № 21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска”,

член Савета Цэнтральнай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”

 

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by