Адзіны дзень бяспекі
Захаваем бяспеку разам

Што дазваляе чалавеку адчуваць сябе ў бяспецы? Па-першае, беражлівыя адносіны да ўласнага жыцця і здароўя. Па-другое, веды, засвоеныя правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях ці пры надзвычайных здарэннях.

У межах Адзінага дня бяспекі, які праходзіць у нашай краіне з 20 лютага і скончыцца ў першы вясновы дзень, сталічная школа № 21 вітала гасцей: старшыню Цэнтральнай раённай арганізацыі ТРВОД А.Ф. Жалабковіч, старшыню раённай «Белай Русі» Н.У. Воранаву і другога сакратара БРСМ Цэнтральнага раёна г. Мінска Максіма Ярцова. Навучальнае падарожжа «Мы ў бяспецы!» захапіла вучняў 5-7 класаў і іх класных кіраўнікоў актуальнасцю, маштабам і нетрадыцыйным фарматам правядзення. На станцыях «Бяспека на вадзе ў зімовы перыяд», «Пажарная бяспека», «Белая Русь» за бяспеку дзяцей на дарогах«, якія ўзначальвалі запрошаныя спецыялісты, удзельнікам прапаноўваліся розныя заданні: міні-віктарына, мадэляванне сітуацый, рэбусы.

Прыемна, што госці былі ўражаны высокім узроўнем падрыхтаванасці вучняў, іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, паколькі ніхто з вучняў не застаўся абыякавым да тых сітуацый, дзе чалавек трапіў у бяду. Усе класы атрымалі падзякі за актыўны удзел у падарожжы і добрыя веды па асновах бяспечнай жыццядзейнасці.

 Такія мерапрыемствы даволі пазнавальныя і цікавыя для вучняў, паколькі не класны кіраўнік расказвае пра правілы бяспекі, а самі дзеці актыўна ўключаюцца ў працэс з дапамогай прадстаўнікоў зацікаўленых арганізацый. Праз гульню, творчасць засвойваюцца асноўныя алгарытмы дзеянняў у непрадказальных сітуацыях, — адзначае класны кіраўнік 5 «А» класа А.Т. Юруш.

Вучні падзяліліся з гасцямі ўражаннямі ад наведвання адукацыйнага цэнтра бяспекі МНС, які пачаў работу ў студзені гэтага года. Шасцікласнікам прыйшліся даспадобы інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі (а іх у цэнтры больш за 30!): грамадзянская абарона, транспартная, крымінальная, прамысловая, экалагічная бяспека і інш. У хуткай паўсядзённасці мегаполіса такія веды асабліва карысныя і запатрабаваныя.


Міжведамаснае супрацоўніцтва — эфектыўная платформа для правядзення прафілактычнай і прапагандысцкай работы па розных накірунках. Настаўнікі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхоўваюць у вучнях адказнае стаўленне да здароўя, ведання і прымянення правіл бяспечных паводзін. Спецыялісты паказваюць прыклады, гавораць пра статыстыку, бачаць надзвычайныя сітуацыі знутры і ведаюць, як іх прадухіліць. Толькі разам мы захаваем бяспеку нашых дзяцей, а, іншы раз, нагадаем дарослым, каб былі больш пільнымі і ўважлівымі да уласных паводзін.

Галіна Мікалаеўна Гузоўская,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска»



Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by