Дню сельхозработника посвящается...
За добрую працу - ад “Белай Русі”

Шчырая праца на роднай зямлі – падстава паспяховай эканомікі і бясцэнны ўклад у развіццё нашай краіны. На Кобрыншчыне адзначылі дзень работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У святочных мерапрыемствах прыняў удзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

- У гэта цудоўнае свята хочацца прыгадаць словы нашага класіка Янкі купалы, які гаварыў, што ў хлебароба бываюць чорныя рукі, але справы – заўсёды светлыя, - адзначыў Раман Васільевіч. – А я хачу дапоўніць гэтыя моцныя радкі тым, што людзі сёння ў нас сабраліся проста залатыя. Хочацца шчыра павіншаваць іх усіх з гэтым святам, і падкрэсліць, што з такімі людзьмі у нас абавязкова будуць новыя перамогі.

Пад апладысменты прысутных Раман Мельнік уручыў перадавікам падарункі ад “Белай Русі” і адзначыў, што, незалежна ад таго, па якой спецыяльнасці ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай прамысловасці АПК працуе чалавек, калі ён цалкам аддае сябе сваёй справе, вынікі не прымусяць доўга сябе чакаць.

- Усе гэтыя цудоўныя людзі – механізатары, аператары машыннага даення, ветэрынарныя ўрачы, кіраўнікі гаспадарак, аграномы і многія іншыя спецыялісты, без якіх нельга сабе ўявіць работу аграпрамысловага комплекса, кожны дзень уносяць свой уклад у дабрабыт нашага раёна і нашай краіны, ўмацоўваючы сваёй працай яе эканамічную бяспеку. Дзякуй ім вялікі за хлеб на нашых сталах, за тое, што яны выбралі свой нялёгкі, але такі патрэбны ўсім нам шлях. Я ўпэўнены, што работа на зямлі ў нашай краіне заўсёды будзе ганаровай, а працаўнік сельскай гаспадаркі ва ўсе часы будзе карыстацца павагай і пашанай.

Дзмітрый БЯЛОЎ

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Друзья! Читайте нас на Яндекс.Дзен. Там крайне интересно!
Не забывайте подписываться на наш канал!
Читать