Дзятлава. Справаздачна-выбарная канферэнцыя
З грамадзянскімі ініцыятывамі — у «Белую Русь»
Источник: Перамога


У Дзятлаве прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Вынікі дзейнасці арганізацыі за 2017-2018 гады, эфектыўнасць яе работы, заахвочванне членаў “Белай Русі” ў арганізацыях раёна, перспектывы развіцця аб’яднання – вось некаторыя з пытанняў, абмеркаваных ходам пасяджэння.

Канферэнцыю адкрыў намеснік старшыні райвыканкама і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, далей былі абраны прэзідыум у складзе дзевяці чалавек, сакратарыят, мандатная, падліковая і рэдакцыйная камісіі.

Экскурс дзейнасці арганізацыі ад яе ўтварэння да цяперашняга часу ў сваім выступленні зрабіў Ігар Кухарэвіч.

Дзятлаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” пачынае сваю гісторыю з 2008 года. Сёння яна налічвае больш за 500 членаў, якія працуюць у 45 арганізацыях раёна, рады арганізацыі пастаянна папаўняюцца.

Асноўныя акцэнты работы арганізацыі – на рэалізацыі сацыяльна-эканамічных праграм, удзеле ў палітычным жыцці краіны, мерапрыемствах патрыятычнай і культурнай скіраванасці, уплыве на згуртаванне працоўных калектываў арганізацый, удзеле ў акцыях сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, шанавання ветэранаў, падтрыманні здаровага ладу жыцця.

Ва ўзаемадзеянні з іншымі раённымі грамадскімі арганізацыямі члены аб’яднання ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання, з’яўляліся членамі выбарчай камісіі і назіральнікамі.

У абласны Савет дэпутатаў абраны 2 члены раённай арганізацыі «Белая Русь», у раённы Савет дэпутатаў — 22 чалавекі, у сельскія Саветы — 88.

Шырокая сацыяльная і дабрачынная дзейнасць «Белай Русі» за справаздачны перыяд дазволіла павысіць аўтарытэт у насельніцтва, сфарміраваць пэўны імідж арганізацыі праз правядзенне добрых спраў, — падкрэсліў Ігар Кухарэвіч.

Сярод гэтых добрых спраў  — падтрымка адораных дзяцей і моладзі, шматдзетных сем’яў, дапамога сацыяльным установам, аказанне садзейнічання ў развіцці руху студатрадаў.

За справаздачны перыяд раённай арганізацыяй былі праведзены шмат мерапрыемстваў і акцый, якія аб’яднаны ў адзін праект «Белая Русь» — для малой радзімы».

Кожны з міні-праектаў накіраваны на работу з канкрэтнай аўдыторыяй і мае канкрэтныя мэты і задачы. Напрыклад, праект «Тэрыторыя клопату» накіраваны на забеспячэнне эфектыўнай сацыяльнай падтрымкі сям’і, умацавання сямейных традыцый, праўленне ўвагі да людзей сталога ўзросту, захаванне сувязі пакаленняў.

У 2017 годзе актывісты «Белай Русі» наведалі дзіцячае аддзяленне Дзятлаўскай ЦРБ і арганізавалі для дзяцей святочную навагоднюю праграму.
У 2018 годзе асаблівая ўвага была ўдзелена шматдзетным сем’ям раёна, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей. У Дзятлаўскім раёне 12 такіх сем’яў.
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам» члены абъяднання павіншавалі на раённым ўрачыстым мерапрыемстве шматдзетных мам раёна.
Актывісты «Белай Русі» таксама прынялі ўдзел у правядзенні брэндавых мерапрыемстваў раёна, такіх як фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст».
Мэта міні-праекта «У будучыню — з надзеяй» — фарміраванне грамадзянскіх і духоўна-маральных якасцяў асобы праз прыцягненне яе да сацыяльна-значнай дзейнасці. Асноўнай задачай з’яўляецца стварэнне эфектыўнай сістэмы выхавання і адукацыі дзяцей. У рамках гэтага праекта члены раённай арганізацыі «Белая Русь» прынялі ўдзел у раённым турыстычным злёце настаўнікаў.
Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здаровага ладу жыцця, але і дапамагаюць з’яднаць калектывы, — звярнуў увагу Ігар Кухарэвіч.
На працягу справаздачнага перыяду аказвалася падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, гэта работа будзе працягнута і ў будучыні.
Яшчэ адзін міні-праект — «Вектар росту» — накіраваны на фарміраванне ў падрастаючага пакалення добрасумленнага стаўлення да працы, адказнасці. У рамках рэалізацыі гэтага праекта актывісты «Белай Русі» прынялі ўдзел у арганізацыі другаснай занятасці моладзі Дзятлаўшчыны.

Увогуле, работа раённай арганізацыі «Белая Русь» будуецца па прынцыпе падтрымкі і фінансавання грамадзянскіх ініцыятыў. Задачы, якія былі пастаўлены перад раённай арганізацыяй у справаздачны перыяд, выкананы, але яшчэ шмат чаго плануецца зрабіць.

На канферэнцыі са справаздачай аб рабоце кантрольна-рэвізійнай камісіі Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» за 2017-2018 гады выступіла старшыня камісіі Галіна Ермачэнка.

Вопытам работы раённых пярвічак падзяліліся намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» Дзятлаўскага лясгаса Аляксей Урбановіч, старшыня пярвічкі КСУП «Войневічы» Вольга Лахач, ад аддзела адукацыі райвыканкама выступіла Алена Чайкоўская.

Старшыня рэдакцыйнай камісіі Ірына Стырнік прапанавала даць ацэнку рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Так, раённы савет арганізацыі «Белая Русь» выконвае праграмныя задачы, якія накіраваны на кансалідацыю грамадскіх сіл у інтарэсах развіцця Дзятлаўшчыны і дабрабыт грамадзян. Забяспечвалася арганізацыйнае станаўленне раённай арганізацыі, узаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі ў раёне, набыты вопыт работы з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі ў розных напрамках дзейнасці. Таму  работа раённай арганізацыі «Белая Русь» прызнана здавальняючай.

На мерапрыемстве прысутнічала член рэспубліканскага і абласнога Савета «Белай Русі» Эльвіра Сарока. Яна падзякавала ўсім актывістам арганізацыі за падтрымку, разуменне і добрасумленнасць.

Работа дзятлаўскай арганізацыі «Белая Русь» на годным узроўні, у абласной структуры яна ў лідарах, — падкрэсліла Эльвіра Сарока.

Асаблівую падзяку яна перадала старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігару Кухарэвічу ад Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» за значны асабісты ўклад у рэалізацыю стратэгічных мэтаў і задач аб’яднання, актыўны ўдзел у дзейнасці раённай арганізацыі «Белая Русь».

Таксама падзякі ад Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» атрымалі член прэзідыума раённай арганізацыі Наталля Калодка, старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Чайкоўская, старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева.

Напрыканцы канферэнцыі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” таксама выканаў прыемную місію – адзначыў падзячнымі лістамі самых актыўных удзельнікаў арганізацыі.

Патрыятычнымі песнямі парадавалі прысутных артысты Дзятлаўшчыны.

Юлія БАКУНОВІЧ


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Друзья! Читайте нас на Яндекс.Дзен. Там крайне интересно!
Не забывайте подписываться на наш канал!
Читать