З “Белай Руссю” – за абарону правоў працоўных
З “Белай Руссю” – за абарону правоў працоўных

Пасяджэнне Савета Кобрынскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, прысвечанае пытанням рэаліацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у сістэме Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі прайшло на Кобрыншчыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін, старшыня Кобрынскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Алег Гангала і старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.


У сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Раман Васільевіч падкрэсліў, што “Белая Русь” і “Кобрынскі веснік” не застаюцца ўбаку ад рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі нашай дзяржавы, надзяляючы асобую ўвагу праблеме занятасці насельніцтва, пытанням бяспекі працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

- Прафсаюзныя арганізацыі – гэта нашы паплечнікі, таму што кожны з прафсаюзных лідэраў на сваім месцы з’яўляецца ідэолагам, выхавацелем і нашым партнёрам у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, - адзначыў Раман Васільевіч. – Сёння вельмі важна не дапусціць скарачэння работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, захоўвае актуальнасць праблема бяспекі працы. Упэўнены, што супрацоўніцтва з раённай газетай дапаможа прадставіць дзейнасць прафасаюзных арганізацый у гэтых і іншых сферах найбольш поўна і кампэтэнтна, а самыя актыўныя члены прафсаюзаў папоўняць пярвічныя арганізацыі “Белай Русі” сваімі стваральнымі ініцыятывамі.

Старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” пагутарыў з лідарамі прафсаюзных “пярвічак”, пацікавіўся актуальнымі праблемамі і пытаннямі, якія існуюць у прафсаюзным жыцці. Напрыканцы Раман Мельнік нагадаў, што надыходзіць час палітычных кампаній, і заклікаў членаў прафсаюзных арганізацый прыняць актыўны ўдзел у гэтым важным этапе палітычнага жыцця краіны.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by