Справаздачна-выбарная канферэнцыя
З “Белай Руссю” – да новых добрых спраў!

Падтрымка таленавітай моладзі, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, дапамога асобам з абмежаванымі магчымасцямі – толькі некаторыя са шматлікіх накірункаў работы Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”. З якімі вынікамі раёная арганізацыя заявршае чарговы этап свайго жыцця, якія планы і перспектывы мае на блжэйшую будучыню – гэтыя і іншыя пытанні знайшлі свой разгляд падчас 4-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая прайшла ў Палацы культуры.

Як адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік, Кобрынская РА РГА “Белая Русь” сістэмна ўмацоўвае плённае супрацоўніцтва з мясцовымі органамі выканаўчай і распарадчай ўлады. Актыў “Белай Русі” прыймае удзел у пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, сесіях і камісіях па занятасці насельніцтва Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў. Актывісты “Белай Русі” працуюць ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкіх груп раённага выканаўчага камітэта, выступаюць па актуальных пытаннях у працоўных калектывах. Без удзелу актыву “Белай Русі” не абыходзіцца ніводнае значнае раённае мерапрыемства. І самае галоўнае – на Кобрыншчыне “Белую Русь” добра ведаюць дзякуючы рэальным справам.


- Мы бачым, што Кобрынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” працуе у актыўным рэжыме, разам з Брэсцкай абласной арганізацыяй якасна выконваючы самую разнастайную работу , - падкрэсліў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі РА РГА “Белая Русь” Пётр Пойта. – У той самы час хацелася б пажадаць актывізаваць работу па дзейнасці арганізацыі у новых сферах – гэта стане рэалізацыяй вялікага патэнцыялу, які, без сумненняў, існуе на Кобрыншчыне.

Пад апладысменты прысутных Пётр Сцяпанавіч уручыў самым актыўным членам “Белай Русі” граматы і пісьмы падзякі. У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Захарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Дземідовіч, члены Савета Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, кіраўнікі і актывісты пярвічных арганізацый.


- У радах РГА “Белая Русь”, кабрынчане прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія мяняюць да лепшага наш горад і наша жыццё, - адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – Гэта гаворыць аб тым, што члены Кобрынскай раённай арганізацыі на чале са сваім старшынёй гатовыя актыўна ісці па жыццёваму шляху, у сувязі з чым хочацца пажадаць ім многа новых добрых спраў.

Па выніках справаздачна-выбарнай канферэнцыі старшынёй Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” на чарговы тэрмін быў абраны Раман Мельнік, а работа арганізацыі была прызнана здавальняючай. Значыць, наперадзе яшчэ шмат работы і новых здзяйсненняў, якія, безумоўна, унясуць свой станоўчы ўклад у дабрабыт нашай Кобрыншчыны.

Дзмітрый БЯЛОЎ

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by