Юбілей Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Юбілей як агульнае свята

Урачыстым, шматлікім і шчырым выдаўся пяцідзесяцігадовы юбілей Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, які навучэнцы, выкладчыкі і выпускнікі адсвяткавалі ў мінулую пятніцу ў Палацы культуры.

Працоўны калектыў, кіраўніцтва і навучэнцаў каледжа-юбіляра павіншаваў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Жук. Ад імя раённай улады да юбіляраў звярнуўся намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. Прадстаўнікі Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі і Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адзначылі выкладчыкаў і навучэнцаў, якія ўдзельнічаюць у інфармацыйна-выдавецкай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці.

У раёне няма такой арганізацыі, дзе б не працавалі выпускнікі каледжа: бетоншчыкі, мантажнікі, электрагазазваршчыкі, маляры, тынкоўшчыкі, абліцоўшчыкі-плітачнікі, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў, разьбяры па дрэве і бяросце, выканаўцы мастацка-афарміцельскіх работ, абіўшчыкі мэблі, майстры па манікюры. Прадстаўнікі гэтых устаноў таксама прыйшлі павіншаваць каледж з юбілеем. Ад іх імя да юбіляраў звярнуўся галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя раённай газеты" Кобрынскі веснік", праграмы радыёвяшчання “Кобрынскае раеннае радыё”, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь“, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Кобрынскай Цэнтральнай выбарчай акрузе №38 Раман Мельнік, які адзначыў, што каледж увасабляе ў сабе лепшыя традыцыі прафесійнай адукацыі ў Беларусі, уносіць значны ўклад у рашэнне актуальных пытанняў кадравага забеспячэння профільных арганізацый рэспублікі, і пажадаў каледжу далейшага плённага супрацоўніцтва і новых партнёраў. Яскравыя крэатыўныя віншаванні юбіляру даслаў дырэктарскі корпус устаноў сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі раёна і вобласці. Эксклюзіўныя вырабы ў выглядзе чароўнага ліхтара і акенца перадалі ў дар каледжу супрацоўнікі польскага музея Малой Айчыны ў Студзіводах і Бельскага Дома культуры з горада Бельск Падляскі, з якімі Кобрын звязвае даўняе партнёрства. Юбілей аб’яднаў прадстаўнікоў розных пакаленняў – навучэнцаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання, тых, хто аддаў прафтэхадукацыі большую частку жыцця, і хто толькі пачынае свой выкладчыцкі шлях. Самыя творчыя і таленавітыя з іх атрымалі каштоўныя падарункі, граматы, лісты падзякі розных узроўняў.

Пяцьдзясят – гэта росквіт, узрост вопыту і мудрасці, паказчык жыццястойкасці і здольнасці плённа развівацца і крочыць, рэалізуючы пастаўленыя мэты –гэтая думка стала лейтматывам свята. У каледжы ёсць каго вучыць і ў каго вучыцца, а гэта значыць, што новыя дасягненні яшчэ наперадзе.

Жанна ЕЛІЗАРАВА, адказны сакратар прэс-службы Кобрынскай РА РГА "Белая Русь".

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by