Векапомны Дзень Перамогі
Ёсць у фарбах Перамогі адценні вайны

Пераможны май шчодра патанае ў квецені садоў. Набліжаецца знакавая падзея не толькі ў гісторыі нашай краіны, але і ўсяго свету: Вялікай Перамога адзначае75-гадовы юбілей. З дзяцінства знаёмыя ваенныя песні, незабыўныя вершы, шчырыя словы віншавання гучаць у гэты дзень асабліва пранікнёна. Мы ўзгадваем тых, хто мужна і смела ўзваліў на плечы суровую ношу ваенных выпрабаванняў, хто не адцураўся бацькоўскага парога і закрываў ад куль Радзіму, хто загінуў у баі з ворагам, каб назаўсёды застацца ва ўдзячнай людской памяці. Памяць просіць не здраджваць ёй...


У сярэдняй школе № 21 імя М.Ф. Гастэлы асаблівая ўвага надаецца ваенна-патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Педагагічны калектыў сумесна з бацькоўскай грамадскасцю зацікаўлены ў тым, каб выхоўваць у моладзі павагу да беларускай зямлі, гатоўнасць праслаўляць яе імя і быць годнымі слаўнай мінуўшчыны грамадзянамі. 

Напярэдадні 9 мая школа становіцца пляцоўкай для разнастайных мерапрыемстваў, вечароў памяці, імпрэз, цёплых сустрэч з ветэранамі. 

На жаль, пандэмія вымусіла адказацца ад масавасці, наведвання з віншавальнай акцыяй ветэранаў, вязняў вайны, але не здолела спыніць наша жаданне гаварыць пра герояў, уплятаць беларускія краскі ў вянок Перамогі. Штогод новыя актывісты пераймаюць эстафету памяці «И пусть не думают, что мертвые не слышат, когда о них живые говорят» (на сайце школы размешчана віртуальная версія), у якой вучні разам з настаўнікамі з гонарам апавядаюць пра подзвіг блізкіх людзей у ваенныя гады. Сёлета ва ўстанове адукацыі праходзіць конкурс-выстава плакатаў «Есть в красках Победы оттенки войны» пад кіраўніцтвам старшыні пярвічнай арганізацыі «Белая Русь», педагога-арганізатара К.І. Собаль і пры падтрымцы класных кіраўнікоў, вучняў, іх законных прадстаўнікоў, а выстава мастацкай літаратуры пра вайну, дзякуючы бібліятэкару Я.У. Ярмоленка, дапаўняецца новымі цікавымі творамі.


Вучні 9-х-10-х класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе «Мы ў адказе за Перамогу» і атрымалі памятныя сертыфікаты. Прыемна, што падрыхтоўка да свята ў нашай школе ўпрыгожана 3-м месцам на гарадскім і выхадам у рэспубліканскі этап конкурса музеяў баявой славы. Музей М.Ф. Гастэлы, рэканструяваны ў 2017 годзе, стаў візітнай карткай школы, якая носіць імя славутага лётчыка, Героя Савецкага Саюза Мікалая Францавіча.

Актыўная дзейнасць кіраўніка музея Т.А. Сцяпанавай дазволіла зрабіць музей не толькі месцам захавання памяці, але і актыўнасці вучняў, разнастаіць выхаваўчыя мерапрыемствы, запрашаць гасцей, удзельнічаць у тэматычных канферэнцыях.

Дарэчы, вучань 11-га класа Мікалай Солтан доўгі час прафесійна ўдзельнічаў у рэканструкцыі баёў. Пра гэта ён разам з таварышамі, удзельнікамі клуба юных журналістаў «Красадзён» пісаў на старонках «Пераходнага ўзросту», дзе ўжо апублікаваны матэрыялы Арсенія Касцючэнкі, Кацярыны Буглак, Марыі Бабровіч, Платона Саевіча, Ксеніі Грузд, Антона Губанькова пра след вайны ў іх сем’ях, пра акупацыйнае жыццё, салдацкія будні, а значыць і пра бясконцы гонар за змагароў. 

У выдатных публікацыях настаўнікаў-філолагаў С.У. Сапега і Т.В. Сцяпанавай расказваецца пра самаахвярных герояў, паважаных людзей, годных грамадзян сваёй краіны, якія бачылі і чулі вайну, але здолелі яе перамагчы.


Маладое пакаленне, выхаванае на славутых прыкладах рэальных герояў, беражліва і ўважліва ставіцца да ветэранаў вайны, да іх успамінаў, якія часта становяцца споведзямі. Дакументальны фільм «Какою ценой завоёвано счастье?», рэжысёрам якога выступіла вучаніца 5 «Б» класа Соф’я Студзент, распавядае пра няпросты лёс яе прадзядулі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Фёдаравіча Шантрукова, пра лёсавызначальную сустрэчу з медсястрой ваеннага шпіталя Любоўю Мікалаеўнай Смірновай, і, вядома, духоўна багатую, дружную сям’ю сёння, пад мірным блакітам.

Хутка скончыцца школьны паэтычны чэлендж «Наш цветущий май», дзе вучні, педагогі, знаходзячыся ў розных лакацыях па радку чытаюць знакаміты верш Народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова «Над брацкай магілай». Педагог-псіхолаг Г.І. Кенда запісвае музычны кліп на гарадскі конкурс ваеннай песні, каб урачыста павіншаваць беларусаў з надыходзячым дзяржаўным святам...

Я гляджу на вучняў, іх бацькоў, калег і прыемна адзначаю, што ў вялікай высакароднай справе мы заўсёды разам. Мэта ў нас адна — помніць горкую праўду пра вайну, каб яна больш ніколі не ўварвалася пякучым болем у нашы сем’і. Трэба жыць у павазе адзін да аднаго, не парушаючы святыя законы чалавекалюбства, маралі, каб продкі не саромеліся нас, каб быць «достойными памяти павших».





Галіна Стральчук,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

сярэдняй школы № 21 імя М.Ф. Гастэлы, Мінск

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by