Сустрэчы, якiя будуць памятаць
Як жывеш, мая родная школа?

Гэтае пытанне (Як жывеш, мая родная школа?) задала калектыву СШ №5 горада Маладзечна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч,член Прэзідыума Маладзечанскай раённай арганізацыі “Белая Русь”. Яна ў рамках рэспубліканскага праекта “ШАГ” і па запрашэнню актыва пярвічнай арганізацыі наведала установу і правяла сустрэчу з удзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Трэба заўважыць, што Людміле Мікалаеўне не проста было вылучыць час у насычаным працоўным тыдні ў выбарчай акрузе, на працягу якога яна праводзіла асабісты прыём грамадзян, удзельнічала ў абласным міжведамасным семінары па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях».


Людміла Канановіч абагульняла беларускі вопыт прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, які лічыцца найбольш паспяховым у свеце, у першую чаргу дзякуючы зладжанаму ўзаемадзеянню заканадаўчай і распарадчай улады.

У СШ №5 парламентарый прыехала невыпадкова. Тут яна вучылася і пэўны час выкладала матэматыку. Людміла Мікалаеўна нават зазірнула ў клас, дзе яшчэ вучаніцай асвойвала гэты прадмет. Дарэчы, цяпер у ім займаюцца пачаткоўцы.

«Школа папрыгажэла і… памаладзела. Ранейшымі засталіся ўтульная, добразычлівая атмасфера, а таксама агеньчык у вачах педагогаў, якія ўпэўнена вядуць выхаванцаў па краіне ведаў», — зазначыла дэпутат.

Гаварылі на сустрэчы на сур’ёзныя тэмы: аб правах і абавязках дзяцей; прыгадалі адпаведную Канвенцыю. Прынамсi, складаны і неабходны матэрыял патлумачылі ў пазнавальна-гульнявой форме і з выкарыстаннем інтэрактыву.

Была звернута ўвага і на тое, што ўжо шмат гадоў у краіне iснуе рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускі дзіцячы фонд». «Абараняць правы дзяцей, аказваць ім матэрыяльную, гуманітарную, медыцынскую, юрыдычную і іншую дапамогу – галоўная яго задача», -- падкрэсліла Жанна Карповіч, якая з’яўляецца старшынёй раённага падраздзялення фонду.


Разам з Людмілай Канановіч яна падарыла вучням СШ №5 энцыклапедыі і пазнавальныя кнігі аб прыродзе. Такім чынам, была перададзена эстафета правядзення праекта «Перадай дабро па крузе». (Ен ладзіцца па ініцыятыве дэпутата ўжо другі год, прычым з удзелам грамадскіх арганізацый).

На свяце аформілі цікавыя тэматычныя пляцоўкі і фотазоны. Шмат жадаючых было «павандраваць» па адмысловай карце са слоганам «Маладзечна – горад, дружалюбны дзецям». Школьнікі склалі яе разам з педагогамі.


Каляровай папяровай стужкай кожны пазначаў любімае месца ў родным горадзе. Галоўныя плошчы, вялікія і малыя вуліцы, Палац культуры, дзіцячая мастацкая школа мастацтваў – у кожнага яно сваё…

Побач з картай была замацавана своеасаблівая памятка «Якім чынам зрабіць Маладзечна лепшым». Тут таксама ў кожнага было сваё меркаванне: захоўваць чысціню на вуліцах, у парках і ў думках, быць шчырым, дапамагаць больш слабым, дзяліцца добрым настроем.

З нагоды Сусветнага дня дзіцяці, які нядаўна адзначылі ў СШ №5, вучні «пасадзілі» сімвалічнае дрэўца і ўпрыгожылі яго папяровымі фігуркамі, на якіх напісалі свае жаданні. Мары ў хлопчыкаў і дзяўчынак самыя розныя: прадоўжыць адукацыю ў ВНУ, пачытаць цікавую кнігу, адправіцца ў падарожжа, а яшчэ пра веласіпед, планшэт, сабаку…А галоўнае — вось яно… Каб ва ўсім свеце быў мір і ніхто не хварэў, каб наша Радзіма была самай прыгожай і шчаслівай.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by