Не жыццё, а Масленіца…
Як у Маладзечанскім раёне нацыянальныя традыцыі адраджалi

1 сакавіка прадстаўнікі пярвічных арганізацый сярэдніх школ “Хажоўскай”, “Лебедзеўскай” (сумесна з пярвічкамі сельіспалкомаў і клубнай сістэмы горада) правялі народныя гулянні “Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе”: падарунак для жыхароў Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Такім чынам развіталіся з зімой… Нягледзячы на тое, што сёлета ў Беларусі кліматычная зіма так і не наступіла і, па завярэнні сіноптыкаў, была самай цёплай за 140 гадоў назірання.

З “нясапраўднай” зімой на Маладзечаншчыне вырашылі развітацца з размахам. На ўсялякі выпадак, ага. Как снег у маі не выпаў.

 Актывісты пярвічных арганізацый Маладзечанскай раённай “Белай Русі” падрыхтавалі для землякоў мноства конкурсаў, якія адпавядалі абраду провадаў зімы. (Напрыклад, жадалі людзям шчасця, дабрабыту і проста ўсяго добрага).

У праграме было традыцыйнае прадстаўленне “Не жыццё, а Масленіца” з скамарохамі, а таксама выступленні артыстаў, карагоды, гульні, жарты і забавы.

Зразумела, гасцям прапаноўвалі бліны з самымі рознымі начынкамі і гарбату.

Абавязковым было развітанне з зімой і зазыванне ў госці вясны. У канцы свята спалілі чучала Масленіцы. Яго чакалi, чаго уж тут.

Арганізатары свята (як у вёсках, так і ў самым Маладзечна) дапамаглі людзям успомніць нацыянальныя асаблівасці свята, характэрных менавіта для нашай мясцовасці, і стварыць добры настрой.

Вось так адраджаюць народныя традыцыі ў Маладзечанскім рэгіёне.


Зоя Кокаш, старшыня АПП упраўлення па адукацыі

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by