З любоўю да роднай зямлі, альбо...
Як у Кобрыне запальваюць новыя зорачкі

Актуальныя прафесіі, выхаванне ў русле патрыятызму і шырокія магчымасці для самарэалізацыі – у такіх умовах ідзе жыццё выхаванцаў Кобрынскага дзяржаўнага ліцэя сферы абслугоўвання. Нядаўна там прайшоў фестываль мастацкай творчасці “З любоўю да “малой радзімы”.

У складзе журы быў i Раман Мельнік — старшыня Кобрынскай раённай “Белай Русi”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Шматграннасць сваіх талентаў навучэнцы старалiся прадэманстраваць ў поўнай меры: са сцэны гучалі вершы, запальныя беларускія танцы і песні, яркія эстрадныя эцюды.

Моцную падтрымку артыстам аказвалі і гледачы, якіх ледзьве ўмясціла актавая зала. Шчырыя апладысменты суправаджалі кожны нумар.

Падчас такіх мерапрыемстваў мы бачым, як на нашых вачах запальваюцца новыя зорачкі, — адзначыў Раман Мельнік. – Вельмі прыемна чуць сакавітую беларускую мову і разумець, што патрыятычнае выхаванне ў нашых навучальных установах вядзецца належным чынам. Спадзяюся, што ў хуткім часе мы ўбачым гэтых ініцыятыўных хлопцаў і дзяўчат у радах “Белай Русі”, дзе вельмі патрэбная стваральная энергія і жаданне працаваць на карысць сваёй Радзімы”.

Раман Васільевіч выказаў шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам фестываля і прэзентаваў навучэнцам салодкія падарункі.


А лепшыя артысты (з тых, хто выступаў на фестывалi) у свой час будуць абараняць гонар ліцэя на наступным этапе, які пройдзе ў Брэсце.

Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай раённай “Белай Русi

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by