Снапы, каласы, добрыя словы, шчодрыя падарункi
Як прайшоў Маладзечанскі фестываль-ярмарка Дажынкі

У мінулую суботу, 5 кастрычніка, маладзечанскія аграрыі адсвяткавалі фестываль-ярмарку працаўнікоў вёскі “Край мой – гонар мой”.

На Дажынкі прыбылі лепшыя з лепшых. Тыя, хто ўнёс найвялікшы ўклад у раённы каравай.

Свята доўжылася цэлы дзень, і нават дождж не змог сапсаваць настрой удзельнікам і гасцям. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі шмат прыемных сюрпрызаў. Ужо за некалькі кіламетраў ад Радашковіч, дзе прайшоў фестываль, ўсіх настройвалі на вясёлы лад фігуры з саломы.

А цэнтральная плошча апранулася ў святочны ўбор і патанула ў музыцы і ўсмешках людзей. Толькі выстава падворкаў вартая асобнага аповеду – тут кожная арганізацыя прадстаўляла ўсё лепшае, што ёсць у гаспадарцы.

   

Хлеб там родзіць, дзе жывуць у міры і згодзе. У гэтым у час фестывалю прысутныя яшчэ раз упэўніліся. На плошчы можна было ўбачыць жыхароў Маладзечаншчыны ў розных нацыянальных касцюмах.


Галоўнымі героямі Дажынак былі, вядома, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, механізатары, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў – усе тыя, хто вырасціў, сабраў і захаваў ураджай.

Са словамі падзякі да герояў жніва звярнуўся старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Старшыня нагадаў, што ў раёне сёлета агульны вал зернавых і зернабабовых культур склаў 72 729 тон, а сярэдняя ўраджайнасць склала 40,4 цэнтнераў з гектара.


Павіншаваць працаўнікоў вёскі прыехалі ў Радашковічы ганаровыя госці. Сярод іх дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Канановіч, член “Белай Русі”. Парламентарый адзначыла важнасць такіх мерапрыемстваў. Яна падкрэсліла, што Дажынкі аб’ядноўваюць людзей, нагадваюць пра слаўныя традыцыі беларускага народа. Гэта асабліва актуальна ў Год малой радзімы..

У час урачыстасці былі адзначаны пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве. Ганаровыя граматы і падзякі таксама ўручаліся ад імя абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, абласнога камітэта Беларускага прафсаюза.

Патрэбна адзначыць, што сярод узнагароджаных былі члены Маладзечанскай раённай “Белай Русі”, якія таксама ўнеслі свой уклад у сімвалічны раённы каравай.



А агітбрыгада з нашых сябраў, якая выязжала з канцэртнымі праграмамі ва ўсе гаспадаркі раёна?

Вось і ў час фестывалю яны працавалі на дзіцячых ігравых пляцоўках, удзельнічалі ў канцэртных праграмах, стваралі цудоўныя шэдэўры с прыроднага матэрыялу, а створаныя фотазоны былі самымі запатрабавальнымі.

Што яшчэ? Члены “Белай Русі” мясцовай школы на сваім стадыёне арганізавалі і правялі спартыўнае свята “Дзень здароўя і спорту”.


А на тэматычнай пляцоўцы “Тэрыторыя здароўя” зажыгала наша “Белая Русь” ад медыцыны.

Адным словам, мы прынялі у Дажынках актыўны ўдзел.       

Зоя Кокаш, намеснік старшыні Маладзечанскай раённай    арганізацыі “Белая Русь”.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by