Хто не паважае свой народ?..
Як «Белая Русь» Маладзечна адзначала міжнародны дзень роднай мовы

Увесь свет святкаваў 21 лютага міжнародны дзень роднай мовы. Карацей кажучы, мы за вамі пражылі дзень, калі варта было пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны беларус. Бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа...

У рамках Года малой радзімы ў Маладзечне ва ўсіх установах адукацыі і культуры члены пярвічных арганізацый “Белай Русі” правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы пад дэвізам з Мележа: “Той, хто не паважае роднай мовы, не паважае свой народ”.

Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску!" – моўны тыдзень распачаўся яшчэ з 17лютага. У бібліятэках была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры "Твае першые кніжкі па-беларуску"; праводзіліся віктарыны, творчыя сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі і паэтамі. Вучням прапанавалі напісаць іх самыя любімыя словы на беларускай мове, затым з гэтых слоў скласці букет «Нашы любімыя словы». Любімыя словы, па падліку, такія – “Радзіма”, “маці”, “каханне”…

У СШ №1 актывісты “Белай Русі” арганізавалі і правялі экскурсіі ў школьны музей Янкі Купалы, дзе была арганізаваны чытанні «Чытаем Купалу разам”.

У Міжнародны дзень роднай мовы маладзечанская гімназія-каледж мастацтваў (дзякуючы актыву “Белай Русі” і непасрэдна яе старшыні Алены Баркоўскай) стала пляцоўкай для сапраўднага фестывалю беларускай культуры.

З самага ранку вучняў і настаўнікаў з народнымі песнямі сустракаў фальклорны калектыў гімназіі-каледжа мастацтваў "Жывіца”

Мастацкія шэдэўры настаўнікаў і вучняў гімназіі-каледжа на тэму прыгажосці беларускіх краявідаў дэманстраваліся ў школьнай галерэі мастацтваў. На перапынках гучалі вершы і песні на матчынай мове, а старэйшыя вучні дэманстравалі беларускія нацыянальныя касцюмы.

Кожны з вучняў меў магчымасць удасканаліць свае веды па беларускай мове і літаратуры і нават атрымаць добрыя адзнакі: за лепшыя дасягненні па выніках інтарактыўнай гульні "Знаўцы роднай мовы".

У СШ №14 былі падрыхтаваны фотазоны, дзе кожны жадаючы меў магчымасць сфатаграфавацца, з пэўным выказваннем ў адносінах да мовы. Па ініцыятыве старшыні пярвічкі Ірыны Пацалуявай, на перапынках прайшлі так званыя жывыя канцэрты: вучні разам з настаўнікамі спявалі сучасныя беларускія песні.

Таксама загадчык бібліятэкі Тацьяна Барэйка падрыхтавала для пяцікласнікаў віртуальнае этнаграфічнае падарожжа, па кнізе М.Маляўкі “Сядзіба, або Хата з матчынай душой”. А для старэйшых вучняў была праведзена шоу-праграма “Свая гульня”

У рамках свята настаўнікамі СШ №8 былі арганізаваны і праведзены разнастайныя мерапрыемствы, напрыклад: выстава малюнкаў “Па старонках літаратурных твораў”, “Лінгвістычная спартландыя”, конкурс беларускіх песень “Еўрабачанне па-беларуску” і гэнак далей.

А члены пярвічкі “Белай Русі” з Краснага разам з вучнямі прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе батлеечнай лялькі. Яго правяла загадчык філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына” Настасся Сярболіна. А далей удзельнікі “лёгка так” наладзілі лялечны спектакль “Несцерка”.

У той жа час старшыня пярвічкі Чысцінскай сярэдняй школы Алёна Лемантовіч правяла шэраг экскурсій для вучняў у музейнай комнаце пад назвай “Беларуская хатка”.

Цэлы дзень ў школах гучала жывая беларуская мова. І няхай яна была не настолькі дасканалая, як хацелася бы, але кожны імкнуўся выказаць свае думкі з большага — на сваёй роднай мове.


Зоя Кокаш, старшыня АПП упраўлення адукацыі

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by