Узнагорода не толькі за ўдзел, а таксама за памяць
Выхоўваць патрыётаў – разам з “Белай Руссю!”

Цырымонія ўручэння юбілейных медалёў «75 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» прайшла ў вайсковым камісарыяце Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў. Сярод іншых узнагароду атрымаў старшыня Кобрынскай “Белай Русi”, дэпутат Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў Раман Мельнік.

- Сёння тут знаходзяцца людзі, якія прыкладваюць усе высілкі, каб наша маладое пакаленне выхоўвалася ў духу грамадзянскасці і патрыятызму, - падкрэсліў вайсковы камісар Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў палкоўнік Ігар Круглоў. – Яны актыўна бяруць удзел у грамадскім жыцці нашага горада, цесна ўзаемадзейнічаюць з вайсковым камісарыятам, у сувязі з чым хочацца шчыра падзякаваць ім за гэтую ганаровую працу.

А пачынаецца ўсё са школьнай лавы – з урокаў дапрызыўнай падрыхтоўкі, дзе будучыя прызыўнікі асвойваюць асновы воінскага майстэрства, з грамадска-патрыятычнай работы, з публікацый у сродках масавай інфармацыі, з урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных гістарычным датам.

- Усе мы разам гадуем новае пакаленне будучых абаронцаў Бацькаўшчыны, менавіта яны неўзабаве пойдуць у войска і будуць ахоўваць усіх нас, - падкрэсліў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў Раман Мельнік. – Мы вучым нашых дзяцей любіць і бараніць сваю Радзіму, таму што менавіта сапраўдны патрыятызм у няпростых умовах сучаснага свету з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю, фундаментам моцнай і незалежнай дзяржавы.

Ва ўрачыстай атмасферы Ігар Круглоў уручыў юбілейныя медалі кадравым афіцэрам, воінам-інтэрнацыяналістам, настаўнікам дапрызыўнай падрыхтоўкі, кіраўнікам школ з моцнымі вайскова-патрыятычнымі традыцыямі, прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў і журналістам. Усе яны робяць свой уклад у выхаванне нашай моладзі – у фарміраванне пазітыўных адносін да абароны сваёй Бацькаўшчыны, у выхаванне павагі да сваёй гісторыі і гатоўнасці мужна пераадольваць любыя цяжкасці.

Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай “Белай Русі”


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Друзья! Читайте нас на Яндекс.Дзен. Там крайне интересно!
Не забывайте подписываться на наш канал!
Читать