Усім аграгарадком – на школьны стадыён
Выхадны дзень па-лебедзеўску

Кірмаш з разнастайнымі прысмакамі, забегі на лыжах і санках, цір, перацягванне каната, гандлёвыя рады, бяспройгрышная латарэя, музыка і танцы, гарачая гарбата з піражкамі… Што гэта было? А вось што…

Той, хто прыйшоў на стадыён Лебедзеўскай СШ Маладзечанскага раёна 27 студзеня, не пашкадаваў аб гэтым. Актывісты “Белай Русi” Лебедзеўскага сельскага выканаўчага камітэта, школы, Дома культуры, біблятэкі, дзіцячай школы мастацтваў у гэты дзень запрасілі жыхароў аграгарадка на народныя гулянні “Зімовыя забавы”.

І жыхары прыйшлі на свята — цэлымі сем’ямі.


Якіх толькі ласункаў не нагатавалі руплівыя гаспадыні: ледзянцы на палачцы, дамашнія вафлі, хрушчы, беляшы, чабурэкі, дранікі… Прадаваліся яны па сімвалічных цэнах – кожны мог пакаштаваць. Не дзіўна, што прысмакі размялі вельмі хутка, а гаспадыні абмяняліся памiж сабой фірменнымі рэцэптамі.

Таты і мамы, дзеці ўсіх узростаў спаборнічалі ў лыжных гонках, пераможцаў узнагародзілі дыпломамі. Былі жадаючыя паўдзельнічаць і ў забегах на санках.

А ў санях, у якія запрог свайго каня Аляксандр Калачык, прыехалі Дзед Мароз і Снягурачка, каб яшчэ раз павіншаваць землякоў з Новым годам і развітацца да наступнага.

Працавалі музычная і гульнявая пляцоўкі. Дзеці з задавальненнем малявалі фарбамі карціны прама на снезе. Школьныя повары частавалі ўсіх гарачай гарбатай і піражкамі.


«Класснае свята! — падзялілася з намi ўражаннямі мнагадзетная маці Вольга Мячкоўская. — Столькі магчымасцей усёй сям’ёй весела і цікава правесці выхадны! Калі ў горадзе ў час такіх гуляннеў за многія забавы трэба плаціць, то ў нас амаль усё бясплатна. Як не паўдзельнічаць, каб набрацца добрых эмоцый, зарадзіцца энергіяй! Радуе, што жыццё ў нашым аграгарадку б’е крыніцай, што ўсё з большай актыўнасцю людзі прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах. Вялікае дзякуй ад усіх жыхароў Лебедзеўскага сельсавета арганізатарам свята. Цяпер усе будуць ведаць i памятаць, што грамадцкае аб’яднанне “Белая Русь” клапоціцца і дбае аб сваіх земляках на дзеле, а не толькi на добрых словах”.

А. Крупенькова

Источник: “Молодечненская газета”

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by