Што сімвалізавалі 17 дзяўчат
Воранава. Гродзеншчына. Свята

У знакавы для ўсіх жыхароў Гродзенскай вобласці юбілей воранаўцы таксама прызнаваліся роднаму краю ў любові. 75 год для рэгіёна, на іх погляд, не ўзрост, а пара росквіту і развіцця, добрая магчымасць азірнуцца назад, зрабіць высновы і вызначыць для сябе арыенціры на будучыню.

Але досыць такіх фраз. Пераходзім да навіны.

У холе Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці у гэты дні разгарнулася маштабная экспазіцыя. Тут можна было ўбачыць галоўныя дасягненні народнагаспадарчага комплексу рэгіёна.

Побач размясцілася фотавыстава «Воранаўшчына: учора і сёння».

У зале Цэнтра культуры амаль не засталося свабодных месцаў. Тут сабраліся людзі рознага ўзросту і прафесій. Дзякуючы іх стваральнай і добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэтаў рэгіён змяняецца з года ў год, становіцца прыгажэйшым і дынамічна развіваецца.

Урачыстае мерапрыемства распачалося сімвалічным аб’яднаннем Прынёмання: сямнаццаць дзяўчат з гербамі раёнаў выйшлі на сцэну і ў адзінай хвалі пакланіліся слаўнай гісторыі Гродзеншчыны.

Раённай «Белай Руссю» і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў былі адзначаны калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, якія таксама святкуюць 75-гадовы юбілей.

Віншаванні і падарункі прымалі равеснікі прынёманскага краю.

Па матэрыялах «Воранаўскай газеты»


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by