Кобрынскiя персоны разважаюць
Векавечныя пытаннi. Як знайсці сябе і сваё прызначэнне для жыцця?

Чарговы занятак школы маладога кіраўніка, падчас якога навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з працай медыцынскіх устаноў Кобрына, прайшло 26 лістапада.

Напачатку занятку будучыя кіраўнікі сустрэліся з Раманам Мельнікам— дэпутатам Брэсцкага абласного Савета дэпутатаў, старшынёй Кобрынскай раённай «Белай Русi» і намеснікам дырэктара прадпрыемства «Аптымалсэрвіс» Аляксандрам Зазуляй.

Яны расказалі дзецям, якім быў іх шлях станаўлення ў прафесіі, адказалі на пытанні.

Шлях да прафесійнага росту ў таго ж Рамана Мельніка не быў простым. Але, як ён заўважыў, уменне здабываць урокі з кожнага жыццёвага віражу дапамагло з часам набрацца патрэбнага вопыту. Па-першае, загартавала баявы дух хлопца служба ў арміі.

Менавіта там Раман даведаўся пра сапраўднае сяброўства і навучыўся не баяцца цяжкасцей.

Пасля службы лёс направіў яго шлях у рэдакцыю раённай газеты. Малады карэспандэнт не мінаў магчымасці навучыцца нечаму новаму. Крытыку на свае тэксты ўспрымаў як прычыну да самаўдасканалення і з натхненнем прымаўся за новую працу. Дапамагала і ўменне добра пісаць вершы.

Таму невыпадкова Раман параіў школьнікам знайсці час на занятак для душы. Плённая праца дала свае вынікі. У 2013 годзе ён быў назначаны на пасаду галоўнага рэдактара раённай газеты «Кобрынскі веснік». Зараз такі вопыт дапамагае яму лепш разумець сваіх калег, бо ён добра ведае работу рэдакцыі.

“Не трэба баяцца пачынаць, як гавораць, з нізоў, – сказаў школьнікам Раман Мельнік. – Бо адчуваць настрой калектыву, рацыянальна арганізаваць працоўны працэсс зможа толькі той кіраўнік, які прайшоў усе прыступкі кар’ернага росту”.

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы дзяцей сустракалі намеснік галоўнага ўрача Кобрынскай ЦРБ Юрый Юзько і заведуючы паліклінікай Аксана Сівянкова.

Аксана Алегаўна – як раз яркі прыклад маладога кіраўніка. Яна таксама з'яўляецца старшынёй маладзёжнага парламента Кобрынскага раёна.

У гутарцы з дзецьмі Аксана Алегаўна адзначыла, што любому спецыялісту трэба ўмець аналізаваць свае дзеянні, не саромецца прызнаваць свае памылкі і звяртацца за дапамогай да старэйшых і больш вопытных калег. Як старшыня маладзёжнага парламента, Аксана Сівянкова адзначыла таксама важнасць праекта «Школа маладога кіраўніка».


Дзеці працягнулі занятак у Кобрынскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Там пра працу ўстановы iм расказала намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Кобрынскага раёна Валянціна Рапінчук.

Ну а экскурсію па стаматалагічнай паліклініцы юным кіраўнікам правяла загадчык артапедычным аддзяленнем Наталля Мельнікава.

Ксенія Алiзар

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by