Новыя людзi, новыя планы, новыя павароты i наогул…
Ва Уздзе — новая старшыня

30 красавіка ва Уздзе прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай «Белай Русi». З інфармацыяй аб дзейнасці раённай арганізацыі за справаздачны перыяд выступіла яе (на той час) старшыня Таццяна Мятліцкая.

«Асноўнымі задачамі, якія стаялі перад раённай арганізацыяй у справаздачны перыяд, былi… работа па прапагандзе і растлумачэнні палажэнняў праграмы РГА «Белай Русi», пашырэнні ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі канструктыўнай накіраванасці, нарошчванні маштабу і выніковасці ўдзелу ў розных мерапрыемствах, забеспячэнні росту колькасці членаў», — адзначыла Т. Мятліцкая.

У склад раённай арганізацыі «Белая Русь» пакуль уваходзіць 38 пярвічных арганізацый, якія аб’ядноўваюць 593 чалавекі.

Дзейснай формай работы арганізацыі сталі грамадскія прыёмныя.

Добрым механізмам інфармавання насельніцтва аб дзейнасці грамадскага аб’яднання сталі яго шматлікія мерапрыемствы і акцыі ў рэгiёне. Сярод іх:

*«"Белая Русь" – з любоўю да дзяцей!»;

*«"Белая Русь" – ветэранам!»;

*«У новы год з "Белай Руссю!"»;

*«"Белая Русь" – працаўнікам вёскі» і інш.

Кожная з гэтых акцый, што сталі своеасаблівым брэндам арганізацыі, праходзіць маштабна, ярка, незабыўна. Напрыклад, у рамках праекта «"Белая Русь" – з любоўю да дзяцей!» стала традыцыяй ва ўрачыстай абстаноўцы віншаваць бацькоў, у якіх нарадзіліся дзеці ў Дзень Незалежнасці; праводзіць урачыстыя рэгістрацыі дзяцей у аддзеле загс у Дзень маці, Дзень сям’і, Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь… А таксама удзельнічаць ў дабрачыннай акцыі «Збяры партфель першакласніку».

Свае традыцыі склаліся і пры аказанні дапамогі ветэранам, ушанаванні перадавікоў жніва. Заўсёды ёсць падтрымка пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, прафесійных святаў.

Таксама сваю работу раённая «Белая Русь» будуе ў цесным супрацоўніцтве з раённымі арганізацыямі — аб’яднаннем прафсаюзаў, БРСМ, Беларускі саюз жанчын. У мінулым годзе імі быўарганізаваны раённы конкурс «Жанчына года», з іх падтрымкай у горадзе з’явілася і «лаўка для закаханых».

Таццяна Мятліцкая падкрэслiла: «Зроблена нямала, але патрэбна зрабіць яшчэ болей… І для гэтага ёсць шмат рэзерваў».

I рэзервы знайшлiся нечакана хутка.

Пасля таго, як былі вытрыманы ўсе справаздачна-выбарныя працэдуры, адбылося першае пасяджэнне раённага савета РГА «Белая Русь». Старшынёй яго была… абрана Алена Герасімовіч, якая працуе загадчыцай дзіцячага сада-ясляў № 2.

Першым з такой нагоды яе павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, які ўдзельнічаў у рабоце канферэнцыі і ахарактарызаваў А. Герасімовіч, як актыўнага дэпутата па Калгаснай выбарчай акрузе.

У сваю чаргу Алена Леанідаўна падзякавала за давер і выказала спадзяванне на плённую сумесную работу па захаванні традыцый, якія назапашаны ў арганізацыі, а таксама выпрацоўку новых ідэй і канцэпцый.


Фатаграфіі ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by