Шчучынцы і жыхары раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў апошнім у жыцці для 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў іншых вёсак
В память о деревне, которую постигла судьба Хатыни
Источник: Дзянніца


75 гадоў таму невялічкая вёска Зінякі паўтарыла жудасны лёс Хатыні. Сёння  шчучынцы і жыхары раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў апошнім у жыцці для 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў іншых вёсак.

Мітынг-рэквіем  аб’яднаў не толькі жыхароў Астрынскага сельсавета, але і прадстаўнікоў раённай улады, арганізацый і аб’яднанняў раёна, моладзь і школьнікаў.

- На тэрыторыі Шчучыншчыны фашыстамі было спалена, закатавана, расстраляна больш за сем з паловай тысяч нашых землякоў, -  звярнулася да прысутных намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта. – Жыхары вёсак Агародзіша, Якубавічы, Васілішкі, гарадскога пасёлка Жалудок, горада Шчучына і шэрагу іншых населенных пунктаў раёна падзялілі страшную долю ахвяр генацыду. Нашы землякі аддалі самае дарагое – сваё жыццё дзеля таго, каб абараніць будучыню свайго народа, сваёй краіны і ўсяго свету ад нацысцкай заразы. Іх імёны на вечна засталіся ў нашай памяці.

  

 





 


 

   

Сёння, на гэтай святой для кожнага з нас зямлі, мы звяртаемся да тых, хто ступіў у вечнасць, прыняўшы тут пакутніцкую смерць. Бязмежны смутак і гора страты ў нашых сэрцах!

 - Мы нізка схіляем галовы перад памяццю ўсіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны – тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў нашу зямлю, - далучылася старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк.

На жаль, пайшоў з жыцця  апошні відавочца трагедыі Міхаіл Іванавіч Журун. Аднак яго ўспаміны беражліва захоўвае ў сэрцы яго дачка Лілія Міхайлаўна Чабатарэвіч. Жанчына са слязамі на вачах чытала вершы, расказала, што Міхаіл Іванавіч часта ўспамінаў вайну, той дзень, калі загінулі яго блізкія і родныя.

Пранікнёна гучалі песні ў выкананні хору “Преображение”. Разам са святаром Астрынскай царквы айцом Аляксандрам Талмазанам прысутныя маліліся за тых, хто загінуў у той жудаснай трагедыі.

У памяць пра ўсіх, хто цаной свайго жыцця адстаяў наша права на свабоду і незалежнасць - хвіліна маўчання, аружэйны салют,  песні ў выкананні ваеннага аркестра і кветкі.

Удзельнікі жалобнага мітынгу схілілі галовы перад помнікам на хвіліну застылі ў поўнай цішыні. Ніколі не забудзем!   

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.




Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Общественная приемная кандидата в Президенты РБ
График работы общественной приемной кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко
Подробнее