Ва ўрачыстай атмасферы былі падведзеныя вынікі адкрытых спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на Кубак Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ сярод устаноў адукацыі Кобрыншчыны, адным з партнёраў якіх стала Кобрынская РА РГА “Белая Русь”.
- Усім гэтым хлопцам і дзяўчатам вельмі пашчасціла – сваю душу і сэрца у іх патрыятычнае выхаванне ўкладваюць кадравыя афіцэры, якія сёння працуюць у Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, - адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. – Патрыятызм – неадрыўная частка нацыянальнай ідэі нашай краіны, і я ўпэўнены, што ўсе гэтыя маладыя людзі вырастуць сапраўднымі патрыётамі, гатовымі стаць на абарону сваёй Радзімы.
Пад апладысменты прысутных Раман Васільевіч уручыў лепшым стралкам прызы ад Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і магазіна “Камп’ютар-сервіс” і падкрэсліў, што менавіта такія рэальныя справы, як патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя сярод моладзі спорту і павышэнне ў вачах маладых людзей прэстыжа воінскай службы заўсёды будуць займаць цэнтральнае месца ў рабоце “Белай Русі”. Цікавым момантам для ўсіх прысутных стала знаёмства з такімі легендарнымі ўзорамі стралковай зброі, як вінтоўка Мосіна і пісталет “ТТ”, якое правёў старшыня Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ Аляксандр Аксюціч.
Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”