Не пакідайце ж мовы нашай...
Усяму пачатак – роднае слова

На жаль, не так часта даводзіца чуць нашу родную мову. На працы і дома большасць з нас па звычцы размаўляе па-руску. Прычын гэтага можна знайсці нямала. Мабыць, адна з самых распаўсюджаных: мы робім так, як большасць, як нам лягчэй. А, магчыма, і не рызыкуем выдзяляцца з натоўпу. Радуе, што не усе плывуць па плыні і робяць так, як прасцей. Нашы паплечнікі, як, дарэчы, і заўседы, не шукаюць лёгкіх шляхоў і прывіваюць любоў да матчынай мовы.

Было б жаданне, а нагоду для таго, каб дружна паразмаўляць па-беларуску, знасці нескладана. Тым больш, 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы! Свята, безумоўна, добрае і патрэбнае. Аднак нашы актывісты не сталі абяжоўвацца адным днем, загадзя распавядалі нам пра тое, якія мерапрыемствы плануюць і праводзяць і да свята, і на працягу ўсяго года.

Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску

Да прыкладу, парадавалі педагогі яслей-сада Юбілейны. Яны стараюцца прывіць сваім маленькім выхаванцам любоў да мовы нашых продкаў.

“Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы і размаўляць на ёй, - дзеляцца набалелым выхавальнікі, члены РОО “Белая Русь”. – На жаль, яны мала чуюць беларускую мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.


Каб змяніць становішча, у дзіцячым садку нядаўна правялі тыдзень беларускай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску”. На працягу пяці дзён дзеці разам з выхавальнікамі на беларускай мове чыталі казкі і малявалі любімых герояў, вучылі вершы і спявалі песні, адгадвалі загадкі і гулялі ў народныя гульні...

Гэта быў яркі, насычаны і карысны для ўсіх тыдзень. Выхаванцы зрабілі шмат адкрыццяў, пазнаёміліся з традыцыямі беларусаў, з прадметамі народнага побыту. У планах і далей як мага больш увагі ўдзяляць роднай мове.

У іншых навучальных установах Мінскага раёна таксама пастаянна вядецца праца ў гэтым накірунку. Час ад часу педагогі прапаноўваюць усім размаўляць паміж сабой па-беларуску, каб адчуць асалоду і прыгажосць роднага, жывога слова. Да таго ж, гэта цудоўная магчымасць папрактыкавацца ў гутарках на роднай мове, а значыць, і атрымаць добрыя адзнакі па адпаведных прадметах.


Нарадзіліся традыцыі, якія нікім не забываюцца: ладзяцца розныя віктарыны, моўныя турніры, брэйн-рынгі. Таксама праходзяць прагляды відэафільмаў, з якіх вучні даведваюцца аб значэнні беларускіх слоў. Здзіўляцца, ёсць чаму! Так, слова “згарусціць” азначае “зрабіць нешта абы як (з-за недахопу часу, уменняў, сродкаў), слова “жарынка” мае значэнне “гарачы вугалёк”, а зорку, якая падае, называюць знічкай. А ці ведаеце вы, як перакладаецца слова “хмарачос”?   

Родная мова, цудоўная мова

У нас дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская. Нягледзячы на тое, што большасць грамадзян нашай рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з'яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай. Аб гэтым варта памятаць усім без выключэння!

Багатая літаратурная спадчына нашай краіны ўзнікла дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы. Шмат паэтаў прысвячаюць сваі творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак. Да рэчы, вы ведаеце, што беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай? Шматлікія навукоўцы і даследчыкі са ўсяго свету згаджаюцца з гэтым.

Выдатна, што мы добра гаворым па-руску ды і яшчэ і замежныя мовы вывучаем! Гэта сведчыць пра ўсебаковае развіцце. Але варта добра ведаць і не забываць беларускую мову! Сёння актыўных носьбітаў далека не так шмат, як хацелася б. І гэта наша сур’ёзная праблема! Але ўсё ў нашых руках! Безумоўна, адзін дзень, прысвечаны роднай мове – гэта кропля ў моры. Аднак часам дзень можа многае змяніць у жыцці! Чаму б і нам разам не паспрабаваць хаця б адзін дзець гаварыць толькі па-беларуску! Чаму б не пачытаць вершы пра беларускую мову, і лепей услых, каб прачуць усю яе чароўнасць! А ўвечары разам з дзецьмі можна ўзяць у рукі беларускія казкі!


Вялікі народны скарб

Нашы аднадумцы спецыяльна да свята падрыхтавалі цікавую падборку пра родную мову. Варта прыслухацца да думак знакамітых людзей, як беларусаў, так і замежнікаў.

·        Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

·        Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

·        Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)

·        Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)

·        Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)

·        Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

·        Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. (Н.Гілевіч)

·        Найвялікшая багацце народа – яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту. (М.Шолахаў)

·        Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любві да роднай мовы. (К.Паустоўскі)

·        Галоўны урок цывілізацыі – трэба жыць са сваёй мовай. (Н.Назарбаеў)

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by