“Белая Русь” Маладзечаншчыны віншуе…
У Заскавічах — два юбілеi ў адным

У кожнага з нас, як вядома з класiкi, ёсць родны кут – вёска, вуліца, дом… Дзе мы нарадзілўся, дзе жылі нашы продкі. Гэты куток дзяцінства – наша радзіма.

З мноства такіх маленькіх куточкаў і вялікіх гарадоў складаецца наша Беларусь. У кожнага населенага пункта страны — свая багатая гісторыя.

Першая згадка пра Заскавічы

Яна датуецца 1476 годам. Легенда аб заснаванні мястэчка распавядае, што адзін яўрэй-прадпрымальнік пабудаваў карчму на шляху з Мінска ў Вільню. Кожны падарожны, які меў у тым патрэбу, мог «заскочыць» у карчму, выпіць чарку гарэлкі, з'есці яешню, а то і пераначаваць. Паступова слова «заскочыць» трансфармавалася ў тапонім – Заскевічы. Пасля Другой сусветнай вайны, пры ліквідацыі ў 1960 годзе Маладзечанскай вобласці, назву мястэчка палічылі паланізмам і замянілі на Заскавічы.

У канцы 70-х пабудавалі новы завулак, школу, клуб, магазін, кантору, дзіцячы садок, пошту, дом быту, лазню, амбулаторыю.

Добры ўзор

Былы жыхар вёскі Заскавічы Сяргей Лескець у сваёй кніге “Гасцінец” цікава апавядае пра 70-90–я гады XX стагоддзя. “Заскавіцкія людзі заўсёды вызначаліся працавітасцю, надзейнасцю і адказнасцю. Дзякуючы шчодрай зямлі, працавітым рукам нашых аднавяскоўцаў, літаральна на вачах пачало мяняцца жыццё людзей у лепшы бок. З кожным годам добрая слава гаспадаркі пашыралася ўсё далей і далей.

У канцы 70-х наш калгас меў за гонар запрасіць такіх вялікіх гасцей як Пётр Машэраў, касманаўт Уладзiмiр Кавалёнак ды іншых….

Дасягеннні калгаса высока ацэнены дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ёсць тут Героі Сацыялістычнай Працы, кавалеры ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знак Пашаны. Падрастае новае пакаленне. Заўтрашні дзень будаваць ім”.

Год на радасць. 50 — Школе


2018 год для жыхароў вёскі Заскавічы юбілейны: 50 год Заскавіцкай школе і 40 гадкоў — Заскавічскай амбулаторыі. На юбілейных урачыстасцях, якія адсвяткавалі ў лістападзе, было шмат гасцей: былыя вучні, ветэраны педагагічнай працы, ветэраны-медыкі, жыхары вёскі, прадстаўнікі ўлады… На абоіх афицыйных святах панавала асаблівая атмасфера роднасці,адзінства, гонару за сваю малую радзіму.

50 год для гісторыі – гэта імгненне, а для многіх пакаленняў выпускнікоў, ветэранаў працы і цяперашніх настаўнікаў — гэта частка жыцця. За паўстагоддзя школа за высокія дасягненні ў выхаванні і навучанні моладзі не раз была занесена на Дошку гонару раёна.

“Школа – гэта маё жыццё, гэта маё ўсё!”, – гэтыя словы ўслед за настаўніцай беларускай мовы Аленай Бенедычук можа паўтарыць кожны педагог і вучань Заскавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу “дзіцячы сад-базавая школа”.

Чуллівы момант юбілейнай ўрачыстасці – выступленні былых педагогаў. “Прыемна ўбачыць перамены, якія адбыліся ў школе! За паўстагоддзя яна зусім не пастарэла, а наадварот, памаладзела”, - адзначае былы дырэктар Аркадзь Касцюк.

Кожны з прысутных ветэранаў працы атрымаў падарунак. Мясцовы музыкант Віктар Сыракваш, выпускнік школы, выканаў уласныя песні, адну з якіх прысвяціў Аляксею Маскаціну, былому дырэктару школы, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, які вызваляў Маладзечна. Дарэчы, 98-гадовы Аляксей Іванавіч таксама перадаў сваё відэавіншаванне.

Зоя Кокаш, старшыня арганізацыі па вытворчаму прынцыпу ўпраўлення па адукацыі, павіншавала калектыў школы з залатым юбілеем, падзякавала за супрацоўніцтва з грамадскім аб’яднаннем (усе супрацоўнікі з’яўляюцца членамі “Белай Русі”), уручыла ад раённай арганізацыі “Ліст падзякі” і каштоўны падарунак.


Год на радасць. 40 — Амбулаторыi

На юбілеі у Заскавічскай амбулаторыі было не менш гасцей. Гучалі словы падзякі супрацоўнікам амбулаторыі, цяперашнім і былым. Выступленні чаргаваліся з музычнымі нумарамі, якія падрыхтавалі вучні і настаўнікі школы.

Старшыня пярвічнай арганізацыі ўрачэбнай амбулаторыі Таццяна Кокала таксама атрымала з рук старшыні арганізацыі па вытворчаму прынцыпу Наталлі Люцко каштоўны падарунак і “Ліст падзякі”.

Самае галоўнае

Такія мерапрыемствы яднаюць людзей, яны даюць магчымасць успомніць старонкі мінулага, адкрыць новыя перспектывы станаўлення і развіцця дзяржаўных устаноў… I яшчэ раз ўпэўніцца, што наша маленькая радзіма — самая лепшая, а таксама яшчэ раз пагадзіцца з народнай мудрасцю: “Радзіму любяць не за тое, што яна вялікая, а за тое , што яна свая”.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by