Традыцыя. I што паложана — уручылi…
У Сянно падвялі вынікі валейбольнага сезона. Так, у сакавiку

Чэмпіянат Сенненскага раёна па валейболе скончаны. За званне называцца лепшымі змагаліся сем каманд.

Некалькі тыдняў запар аматары здаровага ладу жыцця сачылі за валейбольнымі баталіямі, што праходзілі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Алімп». Падтрымаць спартсменаў прыходзілі родныя, сябры, калегі па працы, актывісты нашай Сенненскай раённай арганізацыі.

У гэтым годзе ўладальнікамі чемпіёнскага кубка сталі валейбалісты РАНС. Другое месца ў сектара спорту і турызму   райвыканкама, трэцяе – у каманды Багушэўскага спіртзавода.

Спартсмены-прызёры атрымалi медалі і дыпломы.

Чэмпіянат па валейболе, які стаў традыцыйным на Сенненшчыне, на працягу некалькіх гадоў падтрымлівае раённая «Белая Русь». Наша рэгiянальнае грамадскае аб’яднанне заснавала некалькі асабістых намінацый. Так, былі вызначаны прызы для кіраўнікоў, якія разам са сваёй камандай выходзілі на поле.

Гэта, напрыклад, Алег Дзяшкевіч, начальнік раённага аддзела Дэпартамента МУС, Мікалай Нядвецкі, дырэктар Багушэўскага спіртзавода і Іван Юковіч, начальнік сектара спорту і турызму.

Лепшымі гульцамі-дзяўчатамі названы Анастасія Распорская і Алена Яфімава, прадстаўніцы сектара спорту і турызму, Вольга Бяляева з Багушэўскага лясгаса, Ганна Нарубіна з РАНС, Вольга Лысянкова з Багушэўскага спіртзавода.

У намінацыі «Самая прыгожая падача» узнагароджаны Мікалай Долатаў. А прызам за волю да перамогі адзначана каманда раённагацэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by