Маладзечна FM 89,2 — наперад
У эфіры — “Сонечнае радыё”, сябры!

Радасная навiна прыйшла да нас некалькi дзён назад. Медыяпрастора Маладзечаншчыны стала яшчэ больш шырокай. На мінулым тыдні ў сям’і мясцовых СМІ адбылося папаўненне: у эфір выйшла «Сонечнае радыё».

Гэта — структурнае падраздзяленне КУП «Тэлевізійная вяшчальная сетка», кіраўніцтва якога і ініцыявала радыёпраект. Ідэю падтрымаў раённы выканаўчы камітэт.

Словы i справы

Ва ўрачыстым адкрыцці новай станцыi прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, тэлесеткі, іншых зацікаўленых службаў.


Сярод тых, хто звярнуўся да прысутных, была дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72, член прэзідыума раённай арганізацыі “Белай Русi” Людміла Канановіч. Яна пажадала, каб «Сонечнае радыё» было найперш дыялогавай пляцоўкай? Таксама яна звярнула увагу на неабходнасць зваротнай сувязi са слухачамі.

Да віншаванняў далучылася таксама намеснік старшыні райвыканкама, член Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь” Алеся Лукоўская.

«Кожны праект патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і вялікіх намаганняў для ажыццяўлення. Быў вельмі доўгі шлях да таго, каб у эфіры загучала «Сонечнае радыё». Гэта і падбор кадраў, і вывучэнне вопыту. Але цяпер спраў яшчэ больш. Трэба, як кажуць, знайсці свайго слухача», -- заўважыла яна ў прыватнасцi.

У сваю чаргу дырэктар КУП «Тэлевізійная вяшчальная сетка» Валянцін Давідовіч падкрэсліў, што «слухаць «Сонечнае» змогуць жыхары не толькі нашага раёна, але і суседняй Вілейшчыны; да таго ж сігнал прымаецца ў многіх іншых рэгіёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей, нават — у сталіцы”.

Ну а начальнік аддзела радыёвяшчання новай станцыi -- Іна Пудакевіч, (знаёмая многім па рабоце на мясцовым тэлебачанні, актыўны ўдзельнік творчага конкурсу маладых журналістаў “Залатое пяро – 2018”, пераможца раеннага і абласнога этапу, дыпламант рэспубліканскага — ў намінацыі “Майстар сваёй справы”) адзначыла: “Назва радыё прыдумана невыпадкова. Як вядома, Маладзечна даўно называюць горадам сонца”.  

Карысная для вас iнфармацыя

Працаваць радыё будзе 18 гадзін у суткі -- з 6.00 да 24.00. Яго фармат – інфармацыйна-музычны. Стартуе эфір з забаўляльна-гульнявой праграмы «Разбудзільнік», дзе заўсёды будзе шанц выйграць прыз.


На «Сонечным» наогул мяркуецца праводзіць розыгрышы і конкурсы. Праграмы будуць цікавыя і моладзі, і людзям старэйшага ўзросту. Будзе адведзены час і для навін Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Безумоўна, сучаснае радыё немагчыма без музыкі. Яна на новай станцыi — таксама на розны густ і ўзрост. Хіты беларускай і замежнай эстрады, настальгічныя кампазіцыі, шлягеры. Як кажуць, на ўсе часы.

У хуткім часе “Сонечнае” з’явіцца ў інтэрнет-прасторы ў фармаце кругласутачнага вяшчання.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by