Традыцыя мая працяг
Турнір знаўцаў…

У пярвiчных арганізацыях «Белай Русi» Маладзечанскага раёна (у рамках Года малой радзімы) праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Актыў пярвiчкi «Хажовской сярэдняй школы Маладзечанскага раёна" арганізаваў і правёў турнір знаўцаў: «Усе мы родам з Беларусі!».

У турніры прынялі ўдзел дзве каманды: каманда педагогаў (члены «Белай Русі») і каманда навучэнцаў (прадстаўнікі «БРСМ»).


Заданні турніру меркавалі не толькі праверку ведаў гісторыі Беларусі. Яны таксама дазволілі паглыбіць веданне гісторыi роднага краю, адкрыць для сябе невядомыя факты.

Камандам задаваліся пытанні на час. Пасля абмеркавання трэба было націснуць кнопку званка. Адказвала тая каманда, якая паспела гэта зрабіць першай.

На большасць пытанняў былі дадзены правільныя адказы…


У ходзе гульні перамогу атрымала каманда прадстаўнікоў «Белай Русі». Яна была ўзнагароджана дыпломам Маладзечанскай раённай арганізацыі. Таксама пераможцы атрымалі памятныя падарункі (арганайзеры), а хлопцы «БРСМ» — нататнікі з лагатыпам аб'яднання і салодкі сюрпрыз.

Самым актыўным гульцом у камандзе педагогаў была Юлія Пруднікава, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. А самым актыўным гульцом у камандзе навучэнцаў – Буйніцкая Вольга, навучэнка 9 класа.


Такога роду спаборніцтвы было вырашана зрабіць традыцыяй. Наступная сустрэча адбудзецца 26 студзеня. Гэта будзе «Спартыўны марафон».

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by