Вось i «Дажалi жыта»
Цiкавыя буднi Лашанскай школы

Прапануем вашай увазе iнфармацыю, якую падрыхтавала рэдактар школьнай газеты “Перапынак”, вучаніца 11 класа Яна Дубаневіч. Яе прыклад — “навука” нашым сталым грамадским карэспандэнтам на месцах.

Традыцыйнае восеньскае свята «Ураджаю» з вялікім размахам прайшло ў мінулую суботу ў Лашанскай школе.

Бацькі, настаўнікі, вучні, бабулі і дзядулі загадзя рыхтаваліся да доўгачаканага мерапрыемства. Вучні з тэатральнага аб’яднання “Спадчына” (кіраўнік — Лебедзева Алена Міхайлаўна) сумесна з гуртом “Медуніца” падрыхтавалі спектакль “Дажалі жыта”.


У выніку задавальненне атрымалі ўсе гледачы. Артысты здолелі перанясці гасцей у мінулае, паказалі, з якой павагай нашы продкi адносіліся да хлеба.

На мой погляд, правядзенне такіх мерапрыемстваў далучае нас да спадчыны беларускага народа, дапамагае захоўваць традыцыі нашых продкаў.


Пасля спектакля гасцей чакаў восеньскі кірмаш, дзе члены аб’яднання “Белая Русь” нашай школы арганізавалі “Горад майстроў”. У ім можна было самім паспрабаваць зрабіць штосьці сваімі рукамі, а таксама набыць розныя сувеніры.

Вясёлыя і задаволеныя госці развітваліся з нашай школай са спадзеяй сустрэцца зноў ужо на Калядным кірмашы.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Друзья! Читайте нас на Яндекс.Дзен. Там крайне интересно!
Не забывайте подписываться на наш канал!
Читать