У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Жодзіна адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вожык» Юліяй Зарэцкай і карыкатурыстам Аляксандрам Каршакевічам
Такi гумар нiхто не адменiць i не забаронiць

У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў часопісу «Вожык», любімаму і чаканаму для чытачоў не аднаго пакалення. Яго можна назваць часопісам-сучаснікам, які чула рэагаваў на жыццевыя перамены, цікавіў чытача грамадскімі і бытавымі праблемамі злабадзеннасці. Зараз часопіс таксама прэтэндуе на тое, как адчуваць водар і смак сенняшняга жыцця і передаваць іх пры дапамозе сваіх аўтараў, майстроў вострага слова…

Сутнасць нашай навіны. 27 красавіка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Жодзіна адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вожык» Юліяй Зарэцкай і карыкатурыстам Аляксандрам Каршакевічам.

Юлія Зарэцкая паведаміла гісторыю часопіса, яго ролю ў час вайны і пасляваенныя гады. Яна нагадала славутых пісьменнікаў, якія з’яўляліся яго аўтарамі, а таксама правяла некалькі віктарын з уручэннем часопіса з аўтографам.

Аляксандр Каршакевіч як карыкатурыст зрабіў шмат сяброўскіх шаржаў на ўдзельніках сустрэчы. Хаця ахвотнікаў атрымаць з рук знакамітага аўтара свае адлюстраванне было значна больш. На што Аляксандр Пятровіч паабяцаў завітаць ў Жодзіна яшчэ раз, бо яму вельмі спадабалася ў горадзе БелАЗаў

Падчас сустрэчы выступіў мясцовы «вожыкавец» Віталь Жураўскі, які часта друкуе свае гумарэскі ў гэтым часопісе. А ў апошніх нумарах прэзентуе сваю п’есу «Жонка ў шафе».

Супрацоўнікі бібліятэкі пры дапамозе вучняу i выкладчыкау мясцовага лiцэя «паставілі некальці сцэн па матэрыялах часопіса. А ў падарунак ад бібіліятэкі «вожыкаўцы» атрымалі… вожыка, зробленага сваімі рукамі.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by