Калядны тэатр
Святочны, старажытны дух калядны...

Самым дзейсным сродкам прыцягнення ўвагі вучняў да вывучэння беларускіх традыцый, да спасціжэння скарбаў нацыянальнай культуры з’яўляецца тэатралізацыя народных святаў. Дзеці становяцца не пасіўнымі слухачамі, а галоўнымі героямі — арганізатарамі, вядучымі ці дзеючымі персанажамі. Яны пражываюць тыя традыцыі, якія ў народным абрадавым каляндары нашых продкаў займалі найважнейшую ролю. Асабліва актуальна гэта пры падвядзенні вынікаў выхаваўчай работы ў школе за тры гады, прысвечаныя ўшанаванню малой радзімы.

У сталічнай школе № 21 тэатралізацыя святаў стала не проста добрай традыцыяй, а ўжо візітоўкай установы адукацыі. Багач, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны — пералік штогод папаўняецца новымі святамі, адраджаецца маляўнічая стылістыка, ствараецца сакральна-казачная атмасфера.

Напярэдадні зімовых канікул 3 «А» клас пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка, актывіста Цэнтральнай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» Ірыны Віктараўны Велічкевіч арганізавалі Калядкі. Свята атрымалася маштабным і запамінальным для ўсёй школы. Калядоўшчыкі разам с Мядзведзем, Казой, Воўкам, цыганамі заходзілі ў класы, каб разыграць міні-спектакль і ўшанаваць Казу, якая час ад часу губляла прытомнасць і патрабавала яе задобрыць.


"Нашы продкі таксама пераапраналіся ў розныя татэмныя жывёлы і птушкі, але абавязковым атрыбутам была Калядная зорка. Каза ж сімвалізавала год, які памірае і нанова нараджаецца", — адзначыла Ірына Віктараўна, Гаспадыня свята.

Варта адзначыць, што перад святам вучні пачатковых класаў адказна прыбіралі рабочыя месцы, упрыгожвалі кабінеты, рыхтаваліся да гасцей. Новы год трэба сустракаць з парадкам не толькі ў хаце, але і на душы: прасіць прабачэня ў тых, каго пакрыўдзілі, разлічвацца з даўгамі, рабіць толькі добрыя справы. Трэцякласнікі расказвалі і пра традыцыйную ежу беларусаў падчас Калядаў, пра варажбу і гульні, спявалі добразычлівыя песні, жадалі гаспадарам багацця і росквіту. Таленавітых калядоўшчыкаў шчодра ўзнагароджвалі апладысментамі і салодкімі пачастункамі, якіх назбіраўся цэлы мех. Такім чынам, вучні даведаліся не толькі пра гісторыю свята, узгадаўшы прыкметы і павер’і, абрады і традыцыі, але і праявілі творчыя здольнасці — акцёрскае, аратарскае, танцавальнае майстэрства.

Спадзяёмся, што пад святлом Каляднай зоркі наступны год будзе шчодрым на пазітыў, а пажаданні «валачобнікаў» спраўдзяцца ў поўнай меры! З надыходзячым Новым годам і Калядамі, шаноўныя сябры! Беражыце адзін аднаго!





Галіна Мікалаеўна Стральчук,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска»

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by