Хто атрымаў права падняць Дзяржаўны сцяг у былым абсласным цэнтры?
Свята беларускай сімволікі адбылося ў Баранавічах

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбылося i ў Баранавічах.

Каб адзначыць свята, на плошчы Леніна сабраліся кіраўніцтва і прадстаўнікі Баранавіцкага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь.

 – Геральдычныя сімвалы Беларусі непаўторныя і маюць асаблівы каларыт. Яны ўвасабляюць гісторыю і сучаснасць, адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларусаў, самабытносць народа, – падкрэслiў у сваім выступленні старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі. – Няхай заўжды горда лунае сцяг нашай незалежнай і суверэннай краіны!

Ад імя моладзі да прысутных звярнуўся вучань 10 класа баранавіцкай гімназіі № 1 Уладзіслаў Кошчанка, пераможца VI Міжнароднага фестывалю «Сузор’е талентаў», стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў: «Мы – маладое пакаленне – ганарымся тым, што мы беларусы, — адзначыў ён у тым лiку. — Здабытак нашай нацыі – сімвалы беларускай дзяржаўнасці. Дзякуючы ім Беларусь мае сваё асабістае аблічча ў сусвеце. Галоўная задача для нас – зберагаць традыцыі народа, адказна працаваць на карысць нашай Радзімы з паэтычнай назвай Рэспубліка Беларусь».

У гэтым годзе права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі Сафія Бельмач ( майстар спорту Рэспублікі Беларусь, неаднаразовы пераможца першынстваў, кубка і чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па акрабатыцы спартыўнай срэбраны прызер этапаў Кубка свету 2019 года па акрабатыцы спартыўнай), а таксама Данііл Мартынчык, навучэнец Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, лаўрэат VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча, стыпендыянт Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Прыгажосць і прыветнасць беларускай зямлі – гэта тое багацце, той блаславенны дар, які натхняе творцаў на стварэнне вершаў, прыгожай музыкі і песень. У гэтым упэўнілі гасцей свята творчыя калектывы горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна.


Таццяна Карпік

Фатаграфіі ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by