Наш выдатны пісьменнік Кузьма Чорны так некалi казаў пра мову: “Мова – жывая істота. Яна жыве, а не існуе. Адным словам можна шмат выказаць… або тым жа словам нічога не сказаць”.
Менавiта так. Словам трэба ўмець карыстацца — і карыстацца правільна! У гэтым ўпэўніліся актывісты Навабеліцкай раённай і Гомельскай абласной арганізацый “Белай Русi” пад час запісу інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Сваімі словамі”.
Яе удзельнікам неабходна было прадэманстраваць свае веды роднай мовы, зрабіўшы пераклад слова з мовы рускай; патлумачыць “хітрыя” беларускія словы; даць азначэнне беларускіх фразеалагізмаў; апісаць прадмет па-беларуску; прадэмантраваць свае веды з беларускай літаратуры і шэраг іншага.
Цікава і насычана прайшла гульня, пакінуўшы прыемныя ўражанні ў ўдзельнікаў і яе вядучай — Алены Трацэнка.
“Гуляйце разам з намі! Гуляйце лепей, чым мы!”, - падсумавала Наталля Мамрукова, намеснік старшыні Гомельскай абласной “Белай Русi”.
Гаварыце і пішыце без памылак, толькi сваімі словамі!
P.S. Глядзіце “Сваімі словамі” на тэлеканале “Беларусь 3” у другую суботу верасня!
Па iнфармацыi прэс-службы Гомельскай абласной “Белай Русi”