Юбілей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Сто год прафесіі шчырых сэрцаў

Урачысты вечар, прысвечаны 100-годдзю сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, прайшоў 16 студзеня ў Кобрынскім Палацы культуры.

У гэты дзень ушаноўвалі прафесіяналаў, якія штодзённа на сваіх працоўных месцах дэманструюць лепшыя якасці душы: бескарыслівасць, міласэрнасць, клопат. У сістэме працы, занятасці і сацыяльнай абароны Кобрыншчыны сёння працуе больш за 400 чалавек. І работнікі, і ветэраны, тыя, хто аказвае дапамогу малым і старым, маламаёмным і інвалідам, у гэты дзень атрымлівалі заслужаныя ўзнагароды. Павіншаваць юбіляраў прыйшлі прадстаўнікі раённай улады і грамадскасці, сябры, калегі, творчыя калектывы.

Сваю падзяку прадстаўнікам прафесіі шчырых сэрцаў выказала Кобрынская раённая арганізацыя РГА "Белая Русь". Яе старшыня Раман Мельнік адзначыў актыўны ўдзел работнікаў сацыяльнай абароны ў дзейнасці арганізацыі і уручыў граматы і падарункі начальніку аддзела сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Галіне Алясюк, дырэктару Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Мікалаю Данілюку і галоўнаму бухгалтару ДУ «Кобрынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Вікторыі Кавалюк. “Гэта вялікая асалода, калі чалавек, які апынуўся ў цяжкім жыццёвым становішчы, гаворыць табе вялікае шчырае “дзякуй”. Свае словы падзякі вам дасылаюць кожны дзень сотні людзей, таму вы шчаслівыя людзі”, – адзначыў Раман Васільевіч і выказаў сваю ўпэўненасць у тым, што актыўная жыццёвая пазіцыя, цікавасць да грамадскай дзейнасці заўсёды будуць адметнай рысай тых, хто працуе ў сістэме працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.   

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

 

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by