Што гэта за справа?
«Снежаньскi карагод»

Уважліва аналізуючы дзейнасць першасных арганізацый "Белай Русі" барысаўскага раёна, хочацца асабліва падкрэсліць: кожная з іх мае свой твар, свой почырк у працы.

Але толькі сумеснымі намаганнямі яны ствараюць асаблівы каларыт, крэатыўнасць і выніковасць працы…

Наша сённяшняя размова — аб першасных арганізацыях сацыяльнага блока: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна.

Адказ на адно пытанне

Найважнейшы аб'ект іх дзейнасці — людзі з абмежаванымі магчымасцямі…. Аб'яднаныя неабмежаваным жаданнем жыць і тварыць, любіць і радавацца кожнаму пражытаму дню.

Гэты напрамак дзейнасці пярвічак "Белай Русі" раёна ярка адлюстроўваецца ў штогадовам фестывалi творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які вось ужо шосты раз праводзіцца на Барысаўшчыне пад слоганам "Снежаньскі карагод".

Прыцягальнасць і прыгажосць яго пацвярджаецца тым, што ён з раённага мерапрыемства перарос у занальнае: з ахопам многіх рэгіёнаў сталічнай вобласці.

Артысты — наша ўсё

Канцэртную праграму у 2018 годзе падрыхтавалі члены Беларускага таварыства глухіх, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускага таварыства інвалідаў і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Барысаўскага раёна.


Са сцэны Барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага прагучалі песні — ад беларускіх народных да эстрадных. А некаторыя спевакі замест слоў выкарыстоўвалі жэсты.

Бурнымі апладысментамі сустрэлі гледачы ўлюбёнца публікі, пераможцу рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Уладзіслава Шпакоўскага.

Крэатыўным нумарам парадавалі прадстаўнікі Мінскага раёна: яны паказалі казку «Рэпка» на сучасны лад.

Адным з самых кранальных момантаў канцэрта стаў сумесны нумар цыркавой студыі «Мечтатели» і барысаўскага тэрытарыяльнага цэнтра.

Крупчане прадэманстравалі майстэрства пераўвасаблення. Пачалi з «Бярозкi» і раптам, пераапрануўшыся на бягу, сталі паказваць спецназаўскія прыёмы.

Словы ад адказных персон

Паводле слоў дырэктара ТЦСАН Барысаўскага раёна Вольгі Капыток, такi фестываль, як «Снежаньскі карагод», мае вялікае значэнне для сацыяльнай адаптацыі інвалідаў, спрыяе развіццю іх творчых здольнасцяў. Для людзей з абмежаваннямі гэта магчымасць праявіць сябе, стаць больш кантактнымі, знайсці новых сяброў. «Мы вельмі рады, што «Снежаньскі карагод» набывае ўсё большую папулярнасць сярод жыхароў нашага і іншых рэгіёнаў і становіцца добрай традыцыяй нашага горада», — адзначыла яна.

Паводле слоў арганізатара фестывалю, загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў ТЦСАН Барысаўскага раёна Марыны Карнюшкi, людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі актыўна ўдзельнічаюць у гуртках дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. «Больш за дзясяць год у нашым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання працуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, асноўны напрамак працы якога —гуртковая праца, арганізацыя вольнага часу і мерапрыемстваў, — паведаміла Марына. — Стараемся не сядзець у аддзяленні: наведваем Барысаўскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Каладзеева, цесна супрацоўнічаем з духоўна-асветніцкім цэнтрам гэтай бібліятэкі, выязджаем на экскурсіі, займаемся ў аздараўленчым клубе, што спрыяе дадатковай інтэграцыі у грамадства»

На першым паверсе Палаца культуры выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Барысаўскага, Крупскага, Бярэзінскага раёнаў і горада Жодзіна падрыхтавалі выставу-кірмаш.

«У нашым цэнтры займаецца каля 40 чалавек, — дзеліцца з намi спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Крупскага цэнтра Ірына Касабуцкая. — Дзеці ў нас таленавітыя». Па яе словах, тая ж Анастасія Мірановіч… нічога не бачыць. Але ж у дзяўчынкі шыкоўныя працы з бісеру. Працуе толькі на навобмацак. Да таго ж, Насця захапляецца музыкай. У аддзяленні яна навучылася граць на гітары. Спрабуе спяваць, чытаць вершы.

Пляце бісер, вышывае, робіць вырабы з нітак, выдатна малюе Сяргей Зуеў. Юнак у цэнтры навучыўся фатаграфаваць. І зараз ніводнае мерапрыемства не абыходзіцца без Сяргея.

А вось Анатоль Гарэлаў падхапіў новы напрамак і цяпер стварае сапраўдныя шэдэўры з лёну. У гэтым годзе прывезлі свае новыя працы з лёну, усё ў нацыянальным стылі. Гэты накірунак актыўна развіваем.

Яшчэ адной навінкай сталі пазлы з відамі Крупскага раёна. Фатаграфіі выхаванцы рабілі самі, затым iх раздрукоўвалі на пазлах. Прывезлі і традыцыйныя карціны, i ў тэхніцы тэкстурнай пластыкi.

«Не так даўно, — працягвае Ірына Касабуцкая, — у нашым цэнтры з’явіўся папяровы аркестр. У рукі выхаванцам даем лісткі альбо кардонныя скрыначкі і разам, пад музыку, ствараем шумавы эфект. Гэта выдатны сродак для зняцця стрэсу і развіцця музычных здольнасцяў».

Добрыя чаканыя iтогi

Усе ўдзельнікі фестывалю, акрамя падзяк, адзначаны дыпломамі, сувенірамі з уручэннем кветак. Сярод іх былі заахвочвання і ад Барысаўскай "Белай Русi". Велізарная аўдыторыя гледачоў працяглымі апладысментамі патрабавала абавязкова паўтарыць гэта ўнікальнае дзейства ў 2019 годзе.

Кiраўнiк упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Марына Гурчанка адзначыла, што маштаб фестывалю «Снежаньскі карагод» з кожным годам павялічваецца.

«Цудоўны фестываль арганізоўвае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна, — адзначыла яна. — У наступным годзе мы будзем праводзіць гэты фэст у новым фармаце. Тут будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны Мінскай вобласці. Магчыма, і з іншых абласцей прыедуць да нас».

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Друзья! Читайте нас на Яндекс.Дзен. Там крайне интересно!
Не забывайте подписываться на наш канал!
Читать