Дзень Вялiкай Перамогі — з намi, «Белай Руссю»
Што рабiў Кобрынскi актыў 9 мая

Кожны год 9 мая мы прыходзім на цэнтральную плошчу нашага горада, каб аддаць даніну памяці падзеі, якая, без перавелічэнняў, падаравала новае жыццё нашай Радзіме.

Здаецца, што ў гэты дзень нават сонца свеціць па-асабліваму, адлюстроўваючыся ў баявых узгнагародах ветэранаў і ў бліскучых вачанятах іх нашчадкаў — вольных грамадзян незалежнай Рэспублікі Беларусь.

У суправаджэнні духавога аркестра і мажарэтак маршрутам святочнай калоны прайшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі ўлады, воіны-інтэрнацыяналісты, прадпрыемствы і арганізацыі раёна, грамадскія аб’яднанні і моладзь Кобрыншчыны. У рамках акцыі «Беларусь памятае» з партрэтамі франтавікоў выйшлі на вуліцу многія і многія кабрынчане.


«Гэтае свята – сімвал гераізму нашага народа, яго нязломнай стойкасці і сілы духа, — падкрэсліў старшыня Кобрынскай раённай «Белай Русi» Раман Мельнік. —У нашай краіне загінуў кожны трэці беларус, вайна закранула практычна кожную сям’ю, і ўсе мы адчуваем глыбокую ўдзячнасць перад тымі, хто не шкаддаваў жыцця за нашу агульную Перамогу».

Раман Васільевіч разам з ветэранамі, кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі прафсаюзаў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўсклаў вянкі да помніка ў скверы Марозава, узведзенага ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пагутарыў з ветэранамі і моладдзю.

Таксама актыў «Белай Русі» у складзе святочнай калоны прайшоў па вуліцах Кобрыншчыны і прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу.

Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА «Белая Русь»

 



На здымках:

*Вянкі да помніка ў скверы Марозава ўскладаюць старшыня Кобрынскай РА РГА «Белая Русь» Раман Мельнік і ваенны камісар Кобрынскага і Жабінкоўскага раёнаў Ігар Круглоў.

*Актыў «Белай Русі» на святочных мерапрыемствах

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by