У Кобрыне - юбілей!
Школа, якой усяго 25!

Дваццаціпяцігадовы юбілей адзначыла 23 лістапада сярэдняя школа №9 г.Кобрына. Урачыстасць ў фармаце тэлеперадачы "Як гэта было" правяла гледачоў па дарогах школьнага жыцця – ад першых дзён і да юбілейнай даты.

Падчас урачый імпрэзы зала бурнымі апладысментамі вітала першага дырэктара Ірыну Карпук, якая на працягу 20 гадоў узначальвала школу і разам са сваімі калегамі стварыла імідж, які выгадна адрознівае яе ад іншых устаноў адукацыі. За чвэрць стагоддзя школа мяняла свой статус і месцазнаходжанне: пачынала шлях у 1993 годзе як пачатковая, праз два гады рэарганізавалася ў базавую, а ў 2000 годзе набыла статус сярэдняй і перамясцілася ў новы будынак. Справамі будаўніцтва займаліся асабіста прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ярмошын і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Васіль Далгалёў.

Цёплыя словы, кветкі і песні былі адрасаваныя ветэранам педагагічнай працы, педагогам, якія з першага дня і да гэтага часу выконваюць сваю цяжкую, але ганаровую місію. Праца многіх з іх была адзначана граматамі і лістамі падзякі. У ліку ўзнагароджаных – цяперашні дырэктар Галіна Дземідовіч, яе намеснікі Людміла Хурсіна, Таццяна Ніканчук, Валянціна Чарота, Наталля Марчук, педагогі Алена Раўнейка, Аляксандр Чарапанаў, Наталля Церашчук, Вольга Царэвіч і іншыя.

Шчырыя віншаванні данеслі юбілярам шматлікія госці свята, сярод якіх старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, начальнік аддзела па адукацыі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Радковіч, святар храма нараджэння Хрыстова Мікалай Лукашык, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сцяпан Ніканчук і іншыя.

Старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь“, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Кобрынскай Цэнтральнай выбарчай акрузе №38 Раман Мельнік у віншавальнай прамове адзначыў, што ў школе даўно існуе свой індывідуальны почырк і непаўторны стыль працы, таму што вучні тут актыўныя і творчыя, а настаўнікі няўрымслівыя і працаздольныя. Раман Васільевіч пажадаў калектыву школы невычэрпнай энергіі, перспектыўных праектаў, таленавітых рашэнняў, паспяховай рэалізацыі пастаўленых планаў і плённай працы на карысць Айчыне.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by