"ШАГ" у Кобрыне
Школа актыўнага грамадзяніна – “ШАГ”аем разам!

Школа актыўнага грамадзяніна (скарочана ШАГ), якая з пачатку навучальнага года дзейнічае ва ўсіх установах адукацыі Беларусі, 24 студзеня правяла чарговыя заняткі з старшакласнікамі. Цікава і плённа прайшлі яны ў ДУА “Сярэдняя школа – дзіцячы сад №4 г.Кобрына”.


Не класічны ўрок, а гасцёўня, дзе старшакласнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі сістэмы дзяржаўнага кіравання, дэпутатамі, грамадскімі дзеячамі, і не лекцыя, а інтэрактыў, падчас якога абмяркоўваюцца буйнейшыя падзеі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны – такі накірунак быў выбраны ў школе з першых крокаў рэалізацыі праекта, і, як паказала студзеньская сустрэча, арганізатары не памыліліся. У якасці спікера на мерапрыемстве выступіў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кобрынскі веснік”, дэпутат Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Раман Мельнік. Ён адзначыў, што мэты Школы актыўнага грамадзяніна, якія выцякаюць з назвы самаго праекта, вельмі значныя, таму што выхоўваюць нацыянальную самасвядомасць і пачуццё гонару за лепшыя дасягненні краіны. Яны заахвочваюць рабіць нешта для будучага поспеху, дазваляюць атрымаць адказ на надзённыя пытанні, падымаць тэмы, якія цікавяць і хвалююць. Да таго ж асобы, якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю, маюць магчымасць стаць больш паспяховымі. Такіх актывістаў заўважае і цэніць РГА “Белая Русь”, іх заўважаць і падтрымаюць у любым навучальным ці працоўным калектыве.

Прысутныя прынялі ўдзел у абмеркаванні вядучых падзей студзеня. Гэта спаборніцтвы “Залатая шайба”, калядны турнір па хакеі, навагодні баль вучняў і студэнтаў у Мінску.


Сустрэча завяршылася шчырай размовай аб пытаннях, якія хвалююць вучняў. Маладых кабрынчан цікавіла праблема азелянення спальных раёнаў горада, стан маста праз раку Мухавец, прызначэнне новых устаноў, якія з’яўляюцца ці плануюць з’явіцца ў раёне, развіццё транспартнай сеткі і патрэба ў новых аўтобусных маршрутах. Напрыканцы госць уручыў школьнікам кнігу “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, якую традыцыйна атрымліваюць у якасці падарунка ад кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі вучні, якім споўнілася 14 гадоў.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by