Валейбол — з падтрымкай грамадскіх арганізацый
Сенненскія навіны

Пераможцамі традыцыйнага для Сенненскага раёна турніра па валейболе (штогод праводзіцца сярод каманд працоўных калектываў), сталі валейбалісты аддзела па адукацыі райвыканкама. Камандзе ўручылi пераходны кубак, валейбалістам — медалі.

У ліку прызёраў — каманды РАНС і сектара спорту і турызму райвыканкама.

Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва арганізатары адзначылі граматамі і сувенірамі найлепшага і самага каштоўнага валейбалістаў турніру. Імі сталі Павел Распорскі (аддзел адукацыі) і Мікалай Долатаў (сектар спорту і турызму).

Самым актыўным балельшчыкам прызнаны Юрый Дубавец.

Турнір доўжыўся амаль месяц. На жаль, колькасць каманд-удзельніц зменшылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі, што, зрэшты, вытлумачальна. Затое ў валейбалістаў, якія ўдзельнічалі ў турніры, прыкметна павысіўся ўзровень майстэрства, вырасла цікавасць да турніру з боку балельшчыкаў і грамадскасці. Дакладней, грамадскіх арганізацый, якія таксама далучыліся да падтрымкі турніру, заснаваўшы для яго ўдзельнікаў некалькі намінацый.

Раённая “Белая Русь” уганаравала шмат людзей. Напрыклад, усiх Распорскіх: на турніры носьбіты гэтага прозвішча выступалі ажно за тры каманды.

Адзначаны таксама начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Алег Дзяшкевіч. Афіцэр міліцыі не толькі рэгулярна наведваўся на гульні каманды як балельшчык, але пры неабходнасці выходзіў на пляцоўку ў якасці гульца.

Грамадская арганізацыя падтрымала таксама Уладзіслава Янукова, які стаў адкрыццём турніру.

Плюс адзначыла самага справядлівага суддзю — Уладзіміра Дубаўца. Маючы за плячыма шаноўныя гады, ён не так даўно яшчэ апранаў спартыўную форму для ўдзелу ў валейбольных баталіях.

Вітала ўдзельнікаў і пераможцаў спаборніцтваў, балельшчыкаў і суддзяў намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.


Аляксандр Яўгенаў, «Голас Сенненшчыны»

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by