Навагрудскiя шляхi
Сенатар Эльвіра Сарока — у Ярэміцкім сельвыканкаме

31 ліпеня падчас прыёму грамадзян у Ярэміцкім сельвыканкаме сенатар, старшыня Навагрудскай раённай «Белай Русі» Эльвіра Сарока сустрэлася з ініцыятыўнымі жыхарамі вёскі Зарэчча.

Напачатку размовы вяскоўцы падзякавалі прысутнаму на прыёме старшыні Ярэміцкага сельсавета Пятру Навумовічу за клопат і падтрымку ў вырашэнні надзённых пытанняў, у прыватнасці — за дапамогу ў добраўпарадкаванні могілак.

А далей звярнуліся да парламентарыя з просьбай: знайсці рашэнне, каб адрамантаваць царкву ў Зарэччы. Жыхары вёскі гатовыя скласціся на добрую справу, вось толькі сума грошаў для іх выходзіць непад’ёмная. У ходзе канструктыўнага дыялога з прадстаўнікамі ўлады былі абмеркаваны магчымыя варыянты, як знізіць кошт матэрыялаў і работ.

I яшчэ адно актуальнае пытанне для жыхароў Зарэчча: як транспарту дабірацца да іх вёскі. Па адной дарозе вадзіцеляў чакае мост, які даўно патрабуе рамонту і ўжо не вытрымлівае буйную тэхніку. А другі шлях часта затапліваецца праз актыўную «дзейнасць» мясцовых баброў. «Сапраўды, такі стан дарожных спраў патрабуе ўмяшання адказных служб. Я яшчэ раз закцэнтую ўвагу кіраўніцтва раёна на вашай праблеме», — падкрэсліла Эльвіра Сарока.

Пётр Навумовіч таксама звярнуўся да парламентарыя з прапановамі. Так, сельсавету патрэбны рабочы, які будзе наглядаць за тымі ж могілкамі і маланаселенымі вёскамі, каб там усюды было чыста і прыбрана.

Яшчэ на тэрыторыі Ярэміцкай зоны знаходзіцца каля 68 пустуючых дамоў. Ёсць зацікаўленыя ў іх людзі, але сёння варта на заканадаўчым узроўні спросціць і аблегчыць для такіх грамадзян працэдуру набыцця будынкаў.

Эльвіра Сарока заўважыла слушнасць агучаных ідэй і занатавала іх для далейшага і больш дэталёвага разгледжання.

А завяршыла прыём словамі падзякі за ініцыятыўнасць, любоў да малой радзімы і грамадзянскую адказнасць.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by