Шчыры гаспадар Тарас са святам віншаваў нас, альбо памяць паэта Вераніцына
Рэхі аднаго гарадокскага свята

XIІ раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «ГАРАДОЦКІ ПАРНАС-2021» адбылося 5 чэрвеня на бас-востраве ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы.

Весела, гучна і вельмі смачна было ў гэты дзень!

«Тут нарадзіўся Вераніцын —

Паэт ад роднае зямліцы.

Услаўляе горад наш заўзята

Яму прысвечанае свята…»

Менавіта ў гэтых радках і заключаны асноўны сэнс імпрэзы. У гэтым годзе Парнас збіраў гасцей і удзельнікаў ужо ў дванаццаты раз. Варта дапоўніць, што гэта традыцыя за ўвесь час стала сапраўднай адметнасцю Гарадоцкай зямлі, шчодрай на маляўнічыя краявіды, добрыя звычаі і слаўныя імёны далёкай мінуўшчыны.

Адной з самых яскравых зорак на літаратурным небасхіле стаў паэтычны талент Канстанціна Вераніцына, які пакінуў свету багатую літаратурную спадчыну. Гэта гонар Гарадокшчыны, часцінка малой радзімы. А любоў і павага да яе — гэта тое, што нас яднае.

Карані і вытокі хаваюцца ў старажытнай гісторыі, у традыцыях продкаў, у песнях, што саграваюць сэрца цеплынёй і пяшчотай, ва ўзнёслай прыгажосці народных танцаў, у непаўторным харастве вырабаў народных рамёстваў і ўсё гэта заўжды шырока прадстаўлена на «Гарадоцкім Парнасе».

Падворкі, падрыхтаваныя прадстаўнікамі сельсаветаў, гандлёвыя кропкі таксама не засталіся па­за ўвагай. Па насычанасці сваёй праграмы ён даўно выйшаў за межы звычайнага свята. Таму з гэтага году ён будзе ўрачыста і гучна называцца фестывалем!

За гады свайго існавання народнае свята стала сапраўдным брэндам Гарадоччыны, месцам сустрэчы землякоў і людзей з іншых рэгіёнаў. Штогод праграма свята дапаўняецца чымсьці новым і цікавым. Не стаў выключэннем і гэты раз.

Так, упершыню адбылося ўручэнне прэміі «Зямляк года», якую заснаваў раённы выканаўчы камітэт, каб адзначыць працоўныя здабыткі і творчыя здзяйсненні людзей, што ўносяць свой уклад у развіццё і далейшы росквіт нашай малой радзімы.

Бясспрэчнай візітоўкай мерапрыемства і нашага рэгіёна ў цэлым з’яўляюцца рамёствы. Таму натуральна, што пачэснае месца на сцэне занялі майстры Дома рамёстваў і фальклору, дзеці­ўдзельнікі гурткоў па розных відах рамёстваў.

Знакавым момантам дня стала падвядзенне вынікаў конкурса «Брэнд Гарадоччыны» і правядзенне самага смачнага кулінарнага спаборніцтва — «Юшка для Тараса». Журы прыйшлося няпроста, бо за званне лепшага «юшкавара» змагаліся сапраўдныя прафесіяналы. А вось перамогу ў новым конкурсе «Уладар лесу» забраў самы дужы і ўвішны. Нездарма ж і галоўны герой знакамітай паэмы быў палясоўшчыкам.

P.S. Прызы пераможцам конкурсаў былі прадастаўлены райвыканкамам, раённай «Белай Русью», райаб’яднаннем прафсаюзаў, райарганізацыяй прафсаюза работнікаў АПК, а таксама райкомам «БРСМ».










Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

ВСЕ НА БОРЬБУ С КОРОНАВИРУСОМ!
В Беларуси стартует уже третья волна пандемии коронавируса, но люди в основном не то, чтобы думают о скорейшей прививке от этой напасти, а еще и продолжают активно противиться элементарным средствам индивидуальной защиты — санитайзерам и маскам
Подробнее