В райцентре заработала «машина времени»
План Кореличей 1852 года в виде баннера и выставка старинных фотографий

Источник: Полымя

22 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё банера з выявай плана Карэліч 1852 года, што размясціўся ў райцэнтры на будынку дзіцячай школы мастацтваў.

Ганаровым госцем мерапрыемства стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Папко. Менавіта яна перадала знойдзеныя мінскім гісторыкам М. Волкавым у Варшаве ў архіве старажытных актаў копіі планаў Карэліч 1852 года ў райвыканкам і прапанавала зрабіць на іх аснове банер. У далейшым гэтую ідэю рэалізавала ў жыццё раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” пры падтрымцы мясцовых уладаў.

Як слушна заўважыла на адкрыцці Вольга Папко, цяпер карэліччане, і што важна – мясцовыя дзеці, у дэталях змогуць убачыць, як у пазамінулым стагоддзі выглядала малая радзіма. А на наступны год жыхароў раёна чакае яшчэ адзін знакавы падарунак – рэпрынтнае выданне Жухавіцкага Евангелля сярэдзіны XVI стагоддзя. Аматарам гісторыі і краязнаўства таксама варта ведаць, што ў хуткім часе з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з новай кнігай пад рэдакцыяй Вольгі Папко пра князёў Вітгенштэйнаў, якія валодалі большай часткай тэрыторыі Карэліцкага раёна.

Працягнулася мерапрыемства ў фае дзіцячай школы мастацтваў, дзе супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея арганізавалі выставу фотаздымкаў “Карэлічы ў мінулым”. Экспазіцыю склалі 19 выяў нашага гарадскога пасёлка, большасць з якіх адносіцца да сярэдзіны XX стагоддзя. У аснове выставы – здымкі з асабістай калекцыі вядомага карэліцкага педагога, фотааматара і мастака Уладзіміра Ешмана, якія ён перадаў у дар краязнаўчаму музею.

Як адзначыў дырэктар музея Дзмітрый Арцюх, кожны прадстаўлены фотаздымак мае выключную каштоўнасць. Самая старая выява “Мост праз раку Рутка” датуецца 1950 годам.

Мост праз раку Рутка

Наведвальнікам варта звярнуць асаблівую увагу на такія здымкі, як “Чайная” (1952 год, цяпер на гэтым месцы ў Карэлічах – райвыканкам) і “Будынак Карэліцкага раённага Дома культуры – былой сінагогі” (1960-я гады, аб’ект страчаны, месца знаходжання невядома).

Чайная

Дзякуючы такім атмасферным здымкам, пад музычны акампанемент выкладчыкаў школы мастацтваў госці мерапрыемства змаглі здзейсніць незабыўны экскурс у мінулае. А ўжо з 26 лістапада выставу можа наведаць кожны жадаючы ў Карэліцкай раённай бібліятэцы.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Общественная приемная кандидата в Президенты РБ
График работы общественной приемной кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко
Подробнее