Падведзеныя вынікі фотаконкурсу “Мой любімы хатні гадаванец”, які праводзіўся пад эгідай Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” і раённай газеты “Кобрынскі веснік” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. Па выніках конкурса пераможцам стала кабрынчанка Яна Дарашук.
- І Кобрынская раённая арганізацы рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, і газета «Кобрынскі веснік” актыўна прысутнічаюць у сацыяльных медыя, у якіх мы адзначаем усе нашы сумесныя мерапрыемствы, - расказвае старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. - Гэта – чарговы доказ таго, што мы жывем адным жыццём з нашай моладдзю і прыкладаем усе намаганні, каб і вывесці гэтыя адносіны на новы ўзровень плённага супрацоўніцтва.
У цёплай сяброўскай атмасферы Раман Мельнік уручыў пераможцы конкурса памятныя прызы – сертыфікаты ад магазіна “Камп’ютар-сервіс”, а таксама аўтарскую сувенірную прадукцыю, дысконтную картку і сертыфікат на падпіску газеты “Кобрынскі веснік”. Заставайцеся з намі!
Дзмітрый БЯЛОЎ