ШАГ насустрач школьнiкам ад Генадзя Давыдзькi
Пераможная наша вясна

У сталічнай школе № 21 стала добрай традыцыяй запрашаць на інфармацыйную гадзіну “Школа актыўнага грамадзяніна” знакамітых асоб, каб задаць ім хвалюючыя пытанні, пачуць каментарыі на тую ці іншую падзею, атрымаць мудрыя парады.

Чацвёрты чацвер красавiка не стаў выключэннем. Дырэктар школы Міхаіл Савіцкі сардэчна запрасіў у госці да настаўнікаў і вучняў 8-11 класаў вядомага беларускага палітыка, Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, тэлевядучага, старшыню Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзя Давыдзьку і старшыню Цэнтральнай раённай сталiчнай “Белай Русi” Наталлю Воранаву.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на актыўны працоўны графік, Генадзь Браніслававіч ахвотна пагадзіўся прыехаць на сустрэчу з вучнямі, чым уразіў і прыемна здзівіў апошніх.

Напярэдадні школьнікі абмяркоўвалі магчымыя пытанні да госця, праглядалі фільмы з удзелам артыста, капаліся ў архівах тэлеперадач. Карацей кажучы, рыхтаваліся. Тэма мерапрыемства была складаная. “Беларусь памятае” – пад такой назвай аб’ядналіся адразу чатыры тэматычныя блокі: “Дзень Перамогі”, “75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Паклонімся вялікім тым гадам”, “Будучыню будаваць маладым”.


КРОК 1. Мы даведваемся.

Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – дзяржаўнае свята, вялікая падзея для нашага народа.

Старшакласнікі ўжо “ўліліся” ў мерапрыемствы да Дня Перамогі: конкурсы творчых работ, афармленне фотавыставы “Франтавы альбом”, віншавальная акцыя “Ветэран жыве побач”, праекты БРСМ (сярод якіх – “Беларусь памятае”), падрыхтоўка да школьнага конкурсу ваенна-патрыятычнай песні “Рэха мінулай вайны”.

Адчуваецца, што сённяшняй моладзі не хапае жывых сустрэч з удзельнікамі і сведкамі змаганняў за Радзіму, з героямі вялікай вайны. “Складана ў поўнай меры адчуць незалежнасць, калі ты народжаны ў мірнай краіне.

Цяжка зразумець кошт свабоды, калі яе не трэба здабываць цаной жыцця. Моладзі варта выкарыстоўваць усе магчымасці, цаніць тое, што мы маем. Наш дабрабыт, настрой залежыць ад мары, імкненняў і працы, пастаяннай працы над сабой”, – дзяліўся думкамі Генадзь Браніслававіч.

КРОК 2. Мы разважаем.

Адказваючы на пытанні вучняў, палітык узгадаў, што вельмі любіў у школе літаратуру і з сёмага класа чытаў усе кнігі, што размяшчаліся ў невялікай школьнай бібліятэцы, пачынаючы з літары А.

Кнігі вучаць думаць, фантазіраваць, развіваюць і прымушаюць глядзець у глыб праблемы ці з’явы, а дакументалістыка дае яшчэ і веды. Узгадваючы акцёрскі вопыт, госць прызнаўся, наколькі страшна яму было здымацца ў сцэне фільма “Брэсцкая крэпасць”, хоць разумеў, што гэта кіно, а не тая крывавая рэчаіснасць, у якой жылі абаронцы неўміручай крэпасці-героя. Генадзь Браніслававіч узняў і рытарычнае пытанне: “Музейныя экспанаты маюць свой кошт, вымяральны на аўкцыёнах. А колькі будзе каштаваць недапісаны ліст салдата да маці, пакамячаны, запэцканы крывёю, прабіты куляю?!..” Вучні ўголас адказалі, што ён бясцэнны. І задумаліся пра лёс героя і пакуты маці, якая так і не дачалася спачатку ліста, а потым і сына…


Старшакласнікі пыталіся і пра галоўныя аспекты дзейнасці грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, пра тое, як яно дапамагае людзям, якімі добрымі справамі славіцца.

На раённым узроўні вучні 21-й школы г. Мінска, якая носіць імя легендарнага лётчыка М.Ф. Гастэлы, добра ведаюць “Белую Русь”.

Тая ж Наталля Воранава ў школе часты госць. Нас аб’ядноўваюць сумесныя праекты, накіраваныя на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, грамадзянскай актыўнасці, адказнасці.

Вучні годна ўдзельнічаюць у валанцёрскіх акцыях “Белай Русі”, а члены клуба юных журналістаў “Красадзён” актыўна ўліваюцца ў “Залатое пяро”. Чакаем вынікаў і свежага конкурсу “Бацькі і дзеці”, куды таксама юныя фотакары дасылалі працы, падтрымліваем ідэю правядзення конкурсу “7 цудаў Цэнтральнага раёна г. Мінска”, прымеркаванага да залатога юбілею раёна”, - паведаміла Наталля Уладзіміраўна.    


КРОК 3. Мы дзейнічаем.

У фокус абмеркавання трапілі і пытанні беражлівых адносін да гісторыі, недапушчэння яе фальсіфікацыі… Адказнасць кожнага з нас за будучыню краіны, якую адстаялі героі, ідучы ў бой не для славы, не за ўзнагароды, а дзеля свабоды і міру, за свежы пахучы бохан на бацькоўскім стале, матуліну ўсмешку, салодкі дзіцячы сон.

У кожнага чалавека ёсць свая хвіліна памяці, звернутая да мінулага, адрасаваная канкрэтнаму герою – дзядулі ці бабулі, пісьменніку, знаёмаму ветэрану.

Вайна адыходзіць ад нас далей і далей, час забірае апошніх яе сведкаў. Але памяць… Яна не павінна астываць. Імёны герояў павінны пульсаваць у ёй, як кроў у жылах кожнага салдата, які мужна ішоў супраць ворага і якому так хацелася жыць.

Галіна Стральчук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце CШ № 21 імя М.Ф. Гастэлы

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by